Вы тут

У Кітаі выйшаў падручнік «Беларуская мова»


Аўтарамі з’яўляюцца Дар’я Зубко і Хань Сяое. 


Выданне распрацавана як аснова для навучання кітайскіх студэнтаў, якія крыху знаёмы з граматычнай сістэмай рускай мовы і жадаюць вывучаць беларускую мову. Вучэбны дапаможнік не ўключае ў сябе пераклад слоў на рускую мову, што дазваляе студэнтам знаходзіць аналагі слоў у рускай мове, бачыць у іх адрозненні, што надалей спрыяе вывучаць і другія групы славянскіх моў. 

Мэта дапаможніка — пазнаёміць студэнтаў з граматычнай сістэмай беларускай мовы, навучыць іх навыкам чытання, маўлення, пісьма і аўдзіравання. «Беларуская мова» Дар’і Зубко і Хань Сяое ўключае ў сябе ўводны курс і асноўны курс. 

Падручнік складзены з падтрымкай Цэнтра даследванняў Беларусі пры Другім Пекінскім універсітэце замежных моў (BISU). Нагадаем, што Цэнтр быў створаны ў кастрычніку 2014 года з дапамогай Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР, з’яўляецца першым у Пекіне (і другім у Кітаі) Цэнтрам, які спецыялізуецца на вывучэнні адносін Беларусі і Кітая. Курс навучання беларускай мове ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў распачаты ў 2016 год. Першую лекцыю прачытаў тагачасны беларускі амбасадар у Паднябеснай Віктар Бура. За гэтыя гады 28 студэнтаў атрымалі сертыфікат, які сведчыць пра іх веданне беларускай мовы. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.