Вы тут

13 — шчаслівая лічба!


Іншагароднім напярэдадні ўнікальнага мерапрыемства было цяжка растлумачыць, што гэта наогул такое. Між тым, паглядзець на бясплатнае шоу «Музычнаму клоўну — 13!» каля Летняга амфітэатра, якое пачалося, вядома ж, у 13 гадзін, прыйшло і прыехала здалёк некалькі сотняў чалавек.


13 гадоў таму каля галоўнай сцэнічнай пляцоўкі міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўсталявалі скульптурную кампазіцыю: увекавечылі ў метале клоўна, які грае на гармоніку, і пудзеля — яго партнёра і сябра. Задуму ўвасобіў віцебскі скульптар Іван Казак.

Арт-аб'ект адразу стаў вельмі папулярны сярод тутэйшых і прыезджых. І без традыцыйных «маніпуляцый» не абыходзіцца. У Віцебску труць лапку сабаку — каб было больш верных сяброў, абутак клоўна — каб не стаміцца ў дарозе, вярнуцца зноў у старажытны горад, кашалёк — каб было больш грошай...

Гэтую прыгажосць падарыў гораду заслужаны артыст Расіі Мікалай Чалнакоў. Ён быў аўтарам ідэй, прадзюсарам, кіраўніком многіх цыркавых праектаў. Шоу ў Віцебску ў гонар лічбы 13 прайшло, як той казаў, на адным дыханні. Ад будынка гарадскога загса (вуліца Леніна, 5) Чалнакоў праехаўся на маленькім цыркавым ровары. Супрацоўнікі ДАІ для гэтага перакрылі рух. Потым вясёлы клоўн папрасіў дзятву дапамагчы яму даехаць да скульптуры «Музычны клоўн» (на праспект Фрунзэ). Там і адбыліся галоўныя падзеі перформансу для дзяцей і дарослых. Цыркач весяліў прысутных нават з даху мікрааўтобуса, якая раптоўна стала сцэнай. Асабліва падабалася публіцы, калі Мікалай ператвараў людзей з натоўпу ва ўдзельнікаў спектакля. У прыватнасці, артыст запрасіў да ўдзелу ў выступленні старшыню Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Арлова, вядомага як выдатнага спартсмена.

Каля гадзіны доўжылася дзея, падчас якой бурныя апладысменты гучалі не раз. Пасля вулічнага шоу ўсіх запрасілі на экспазіцыю з малюнкамі дзяцей, прысвечанымі клоўнам.

Дарэчы, вядома, што сярод тысяч фобій існуе тая, што датычыцца лічбы 13 і асабліва ў спалучэнні яе з пятніцай. Па тэрапію, калі ласка, — да віцебскага клоўна!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Алега КЛІМОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.