Вы тут

У якіх выпадках трэба тэрмінова весці дзіця да стаматолага?


Першы агляд малога ўрачом-стаматолагам адбываецца яшчэ на першым тыдні жыцця, у радзільным доме. Ён глядзіць, ці правільна ў дзіцяці сфарміравана паднябенне, ці ўсё ў парадку са слізістай і вуздэчкай языка. У наступны раз дзіця трэба паказаць стаматолагу пры з’яўленні першых зубоў. Урач ацэніць гігіену поласці рота, стан эмалі і дасць рэкамендацыі па доглядзе за зубамі. І далей прафілактычныя візіты да стаматолага павінны быць штогадовыя. Аднак бываюць сітуацыі, калі зварот да ўрача адкладваць нельга. Пра іх расказала фельчар-валеолаг 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Ірына БРЫТВІЧ.


Pixabay.com

Карыес

Нават калі зубы малочныя, не трэба сябе пераконваць, што яны «хутка самі выпадуць». Памятайце, што інфекцыя можа перадацца да пастаяннага зуба, які расце ўнутры, у такім выпадку лячыць яго будзе значна больш складана. Зубная дзіцячая эмаль танчэйшая, чым у дарослага, і карыес распаўсюджваецца вельмі хутка, таму марнаваць час нельга.

Пульпіт

Калі бацькі «празявалі» карыес на пачатковай стадыі, то ў дзіцяці можа развіцца захворванне мяккіх тканак зуба, што прыводзіць да моцных балючых рэакцый. Гэта ўжо экстранная сітуацыя, якая патрабуе тэрміновага звароту да ўрача, нават да кругласутачных стаматалагічных службаў.

Стаматыт

Яшчэ адно непрыемнае захворванне ў ротавай поласці, якое нярэдка сустракаецца ў дзяцей. Яно выяўляецца ў выглядзе язвачак на слізістых абалонках і носіць інфекцыйны характар. Тут зноў-такі вам спатрэбіцца дзіцячы стаматолаг.

Няправільны прыкус

Парушэнне адноснага становішча зубоў пры самкнёных сківіцах — вельмі распаўсюджаная з’ява ў дзяцей. Пры гэтым дадзеная праблема не толькі эстэтычная, але і функцыянальная. З-за змянення зубнога раду разбураюцца здаровыя структуры і тут нават магчымыя болевыя адчуванні, якія «аддаюць» у горла і вушы. Звычайна парушэнні прыкусу ўрач лёгка можа вызначыць пры чарговым прафілактычным аглядзе (калі іх не прапускаць), пасля чаго ён дасць накіраванне да артадонта.

Загаловак у газеце: Не марнаваць час!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.