Вы тут

Дзе Мёд, там і свята!


Сёлета, на першы Спас па-праваслаўным календары, а гэты дзень у народзе называюць «Макавеем» альбо «Мядовым Спасам», мне давялося быць сярод удзельнікаў богаслужэння ў адзіным у Беларусі казацкім храме.


Храм гэты (хоць будынак афіцыйна і называюць капліцай) узведзены ў садаводчым таварыстве «Крап» у Смалявіцкім раёне і належыць грамадскаму аб’яднанню «Мінская гарадская казацкая акруга». Як і належыць кожнаму храму. Капліца названа ў гонар аднаго са святых альбо праведнікаў — Прападобнамучаніка Вадзіма Пярсіцкага. Дзесяць гадоў таму, калі закладвалі падмурак, першы беларускі мітрапаліт Філарэт вызначыў імя святога патрона казацкай святыні.

— Капліцу будавалі талакой, сваімі рукамі казакі ўзводзілі сцены, крылі дах, вешалі званы на званіцу, масцілі дарогу і прыступкі, — падзяліўся прыемнымі ўспамінамі казачы атаман Генадзь Жумянок. — Мядовы Спас склікаў нашу суполку, лічы, казацкі прыход, каб у царкоўнай атмасферы адзначыць першы юбілей капліцы і дваццаціпяцігоддзе ўтварэння Мінскай казацкай акругі.

На святочнае богаслужэнне прыйшлі і іншыя дачнікі. Службай правіў протаіерэй Андрэй Еўдакімаў — настаяцель храма архангела Міхаіла ў горадзе Жодзіна, кіраўнік Барысаўскага епархіяльнага аддзялення па сувязях з казацтвам. Святар акрапіў мёд, які сабраў на сваёй пасецы і раздаваў усім прысутным казак-пчаляр Валерый Жураўскі. Атаман уручаў памятныя юбілейныя медалі актыўным казакам, сярод якіх быў Вацлаў Селіцкі — арганізатар і куратар будоўлі капліцы, цяперашні яе захавальнік, а таксама казачка Ірына Захаранка.

Свята прайшло пад ігру новенькіх званоў умелага званара — харунжага Віктара Церахава.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.