Вы тут

Год народнага адзінства. Падарунак і напамін


У Выдавецкім доме «Звязда» на пачатку верасня выходзіць філакартычны альбом «17 верасня. Дзень народнага адзінства» вядомага ў Беларусі і за яе межамі калекцыянера старых паштовак лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэсрпублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», лаўрэата Прэміі Беларускага Саюза журналсітаў «Залатое пяро», сталага аўтара газеты «СБ. Беларусь сегодня» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра ЛІХАДЗЕДАВА. 


Пінск. На прыёме ў старшыні часовага гарадскога кіравання. 1939 год.

Кніжнае выданне здзяйсняецца ў рамках творчага праекта «У пошуках страчанага» (адлік гэтай унікальнай ініцыятывы, якую і зараз працягвае рэалізоўваць на сваіх старонках газета «СБ. Беларусь сегодня», — з пачатку 2000-х гг.), у якім за многія гады пабачылі свет каля трох дзесяткаў філакартычных альбомаў. Прэзентацыя выдання адбудзецца ў межах выстаўкі старых паштовак, іншых артэ-фактаў на тэму ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, якая пройдзе ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у святочны вераснёўскі дзень. 

 Кавалерыйскія часці Чырвонай Арміі перапраўляюцца праз наведзены мост  каля вёскі Забалоцце. Заходняя Беларусь. Верасень 1939 года.

Многія гады, вандруючы па розных паселішчах краіны, уважліва аглядаючы гістарычны, краязнаўчы ландшафт розных рэгіёнаў краіны, — дзеліцца развагамі Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў, — я не магу не звяртаць увагу на тое, якая шматканфесійная і шматнацыянальная наша краіна, як у ёй спалучаюцца і ў фармаце народных культур і ў звычайным побыце розныя адметнасці — і саміх беларусаў, і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. І рады, што на такім высокім узроўні дзяржаўнага свята выяўлена жаданне адзінства, кансалідацыі памкненняў усіх нацыянальнасцяў а агульнадзяржаўным руху, агульнадзяржаўным будаўніцтве. І вось, дзякуючы зборам са сваёй калекцыі, я вырашыў з дапамогай старых паштовак, старых перыядычных выданняў (рэпрадукцыям з іх таксама знайшлося месца ў кнізе) распавесці пра адзінства народа Беларусі, зафіксаваўшы ў асобных раздзелах і тое, як на тэрыторыях раней падпарадкаваных Польшчы, ішло грамадскае, палітычнае, нацыянальнае жыццё беларусаў, якімі былі першыя крокі Савецкай улады ў Заходняй Беларусі восенню 1939 года, і пасля расказаць, што ў адрозненне прыгнятальнікаў, у Беларусі заўжды знаходзілася месца, пашыралася прастора для жыцця людзей розных нацыянальнасцяў. Так было і ў Мінску, так было на Гомельшчыне, у Віцебску і Полацку, так было і ў Магілёве, на Магілёўшчыне... 

 

Баец Чырвонай Арміі распавядае жыхарам Баранівачаў пра жыццё ў СССР. 1939 год.

Сапраўды, магчымасць угледзецца ў твары беларусаў, татар, рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў дапамагае праз старыя паштоўкі і іншы ілюстрацыйны матэрыял стварыць паўнавартасную карціну беларускага жыцця. Ужо не аднойчы ў перыядычным друку выказваліся думкі. Прапановы пра тое, што з дапамогай візуальных сродкаў той багаты філакартычны масіў, сабраны Уладзімірам Ліхадзедавым, здольны ўплываць на выфрашэнне выхаваўчых і і ідэалагічных задач. Калекцыянер за апошнія два дзесяцігоддзі зодлеў правезці па краіне многія выстаўкі паштовак, якія расказваюць пра Беларусь як пра краіну, пра адвечныя памкненні беларусаў да суверэнітэту, дзяржаўнасці. «У пошуках страчанага» — з праектаў, якия маюць «доўгатэрміновую» зацікаўленасць грамадства, І гэта нельга не ўлічваць у арганізацыі выхаваўчай работы ў школе, ВНУ краіны. 

Раман СЭРВАЧ

Ілюстрацыі з кнігі У. Ліхадзедава «17 верасня. Дзень народнага адзінства». 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Без штампа ў пашпарце: падводныя камяні «свабоднага» шлюбу

Жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,3 года, мужчыны — 28,6.

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.