Вы тут

Работа ёсць — было б жаданне


Аграгарадок Завадская Слабада ў Магілёўскім раёне — месца даволі прывабнае. Прыгожы чысты населены пункт з усімі неабходнымі для жыцця сацыяльнымі аб'ектамі і паспяховай гаспадаркай — філіялам РУП «Магілёўэнерга» «Вендараж». Тут заўсёды патрэбны працоўныя рукі. Але некаторыя тутэйшыя жыхары не вельмі спяшаюцца працаўладковацца. У аўторак лёс шасці з іх разглядалі на раённай камісіі па садзейнічанні занятасці. На жаль, чацвёра адразу ж адмовіліся, маўляў, за такую зарплату не жадаюць працаваць. Але двое паабяцалі прыйсці ў раённы цэнтр занятасці па накіраванне на работу.


Фота аўтара.

— У нас работа ёсць — было б жаданне, — кажа старшыня Заводслабодскага сельвыканкама Ірына Слабковіч. — У філіяле калгаса «Вендараж» заўсёды людзі патрэбны.

Усяго ў базе па сельсавеце 77 чалавек не занятых у працоўнай дзейнасці. Але гэта з улікам тых, хто прапісаны тут, а працуе ў Магілёве або наогул з'ехаў у Расію.

— Такіх у нас 21 чалавек, — удакладняе Ірына Слабковіч. — З імі ў нас больш за ўсё праблем. Яшчэ 30 прызнаныя занятымі гаспадарчай дзейнасцю. Яны трымаюць жывёлу, вырошчваюць сельгаспрадукцыю, займаюцца рамесніцтвам. Астатнія — дармаеды. Па законе яны абавязаны кампенсаваць дзяржаве выдаткі па камунальных паслугах — ацяпленні, вадзе і газе — у поўным памеры, але гэтыя людзі жывуць у сваіх дамах і цэнтралізаванымі камунальнымі паслугамі не карыстаюцца. Прыходзіцца пераконваць іх, што трэба працаваць. На камісіі запрашаем садзейнічаць занятасці, на СГПАП (савет грамадскага пункта аховы правапарадку) з удзелам участковага і прадстаўнікоў зацікаўленых службаў.

Лейтэнант міліцыі Магілёўскага РАУС Алег Волчак — участковы Заводслабодскага сельсавета. Прызнаецца, што перыядычна прыходзіцца супакойваць аматараў гарэлкі. Гэтым разам ён забяспечваў яўку людзей на камісію, бо самастойна прыйсці не ўсе жадаюць.

— Я працую тут з сярэдзіны студзеня, але ўжо добра ведаю патэнцыйных парушальнікаў супакою, — удакладняе суразмоўца. — Асноўныя з іх — менавіта выпівохі. Яны парушаюць правілы паводзін у грамадскіх месцах, дэбашыраць у сем'ях.

Дарэчы, у гэты ж дзень атрымалася стаць сведкам, на жаль, дастаткова тыповай для сельскіх населеных пунктаў карціны. Два мужчыны з раніцы выпілі і адмовіліся ісці на работу. У сельсавет па дапамогу да ўчастковага прыбег начальнік участка аграгаспадаркі. Адзін з парушальнікаў — непаўналетні «сірата», маці якога — абавязаная асоба, пазбаўленая мацярынскіх правоў за сяброўства з зялёным змеем, а другі — ... бацька чацвярых дзяцей. Кажуць, што шматдзетны бацька не дрэнны работнік, але «сірата» перыядычна яго збівае з правільнага шляху. Канфлікт больш-менш атрымалася ліквідаваць, але ўчастковы паабяцаў разабрацца з парушальнікамі, калі яны працверазяцца.

— Нядаўна на СГПАПе разглядалі, але высноў такія людзі не робяць, — выказвае прыкрасць участковы. — Раней у Адміністратыўным кодэксе быў артыкул, па якім за з'яўленне на працоўным месцы ў нецвярозым стане прыцягвалі да адказнасці, але з першага сакавіка кодэкс змяніўся, і гэты артыкул прыбралі. Застаецца толькі і ўздзейнічаць словам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Магілёўскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».