Вы тут

План па знішчэнню баршчэўніку перавыкананы ў Віцебскай вобласці на пяць працэнтаў


Сярод галоўных вектараў у рэалізацыі абласной праграмы добраўпарадкавання, зацверджанай Саветам дэпутатаў Прыдзвінскага краю, — знішчэнне баршчэўніку Сасноўскага. Сёлета на поўначы Беларусі, у якой больш чым у іншых абласцях агульная плошча баршчэўніку, адпаведны план барацьбы перавыкананы на пяць працэнтаў.


 pixabay.com

Работы ажыццяўлялі на плошчы парадку 3,7 тысячы гектараў. На выкананне комплексу мерапрыемстваў выдаткавалі больш за 1,2 мільёна рублёў.

Паводле слоў старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктара Галанава, пасля канчатковай перамогі над «зялёным ворагам» стала магчымым выкарыстанне пад дзвесце гектараў зямель. Іх перааралі і там засеялі травасумесі.

Навукоўцы даказалі, што самы эфектыўны спосаб знішчэння інвазіўнай расліны — хімічны метад з выкарыстаннем спецыяльных хімічных рэчываў (гербіцыдаў), якія выклікаюць гібель. Сёлета такім чынам апрацавалі прыблізна 3,1 тысячы гектараў, механічным — каля 395 га.

Дзяржаўныя эколагі канстатуюць, што мясцовая ўлада больш адказна стала каардынаваць намаганні ў барацьбе з небяспечным прадстаўніком флоры.

Ёсць і чэмпіён, па-за канкурэнцыі: у Чашніцкім раёне ў выніку правільнага комплекснага правядзення работ усе месцы дыслакацыі баршчэўніку Сасноўскага былі знішчаны яшчэ летась. Самымі праблемнымі з'яўляюцца Ушацкі, Віцебскі і Гарадоцкі раёны.

Акрамя вайны з баршчэўнікам, праблем яшчэ нямала.

Каля шасцідзесяці службовых асоб прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне прадпісанняў аб ліквідацыі недахопаў, якія былі выяўлены падчас маніторынгу за выкананнем эфектыўнасці рэалізацыі супрацьбаршчэўнікавых мер. Паводле інфармацыі згаданага вышэй камітэта, вінаватыя заплацілі штрафы на агульную суму больш за 7 тысяч рублёў.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, калі на сесіях абласнога парламента абмяркоўваецца тэма добраўпарадкавання, асаблівую ўвагу ўдзяляе пытанню знішчэння баршчэўніку. Раіць пераймаць вопыт з выездам на месцы.

Вельмі добры вопыт напрацаваны супрацоўнікамі МНС. Гэтыя людзі ў форме, безумоўна, самыя ідэальныя знішчальнікі шкоднага зялёнага: служаць у кожным раёне, маюць адпаведную экіпіроўку, аказваюць адпаведныя платныя паслугі па самых прымальных расцэнках. Супрацоўніцтва з імі дазваляе эканоміць час і грошы. Віцебскае абласное ўпраўленне МНС стала адзіным дзяржаўным выканаўцам работ па заказе землекарыстальнікаў.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў лічыць, што ў бягучай пяцігодцы ў Прыдзвінні магчыма канчаткова вырашыць пытанне знішчэння баршчэўніку. Тым больш што яшчэ не выкарыстоўваюцца ўсе рэзервы. Сёлета вельмі актыўна падключыліся да вайны з баршчэўнікам дарожнікі. Напрыклад, кіраўніцтва абласной улады адзначае добры ўклад прадпрыемстваў, якія займаюцца меліярацыяй.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: «Чужы» здае пазіцыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.