Вы тут

Часовы вандроўнік


13 жніўня 1956 года, 65 гадоў таму, пайшоў з жыцця Якуб Колас. У дзень памяці беларускага класіка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа адкрыў экспазіцыю «Я часовы  вандроўнік...».


Фота Кастуся Дробава.

Дзякуючы праекту ў наведальнікаў з’явілася мзагчымасць бліжэй пазнаёміцца з паэтам і ўбачыць яго ў больш нефармальнай атмасферы. На выстаўцы прадстаўлены чатыры фатаграфіі і адзенне з гардэроба пісьменніка. Перад гледачом, напрыклад, фатаграфія Якуба Коласа, зробленая падчас адпачынку ў Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах. Тут творца паўстаў перад намі ў зусім нефармальным вобразе: у піжаме, тапачках, з простым кіем і ў шапцы. Унікальным можна лічыць здымак пісьменніка на беразе возера Нарач, зроблены незадоўга да смерці Якуба Коласа. Побач — адзенне, у якое ён быў апрануты ў час адпачынку.

Мемарыяльны кабінет пісьменніка, дзе праходзіла экскурсія ў дзень

памяці паэта «Спяшаецца сэрца адстукаць свой пай...», застаўся такім жа, як у 1956 годзе. Тут час спыніўся разам з сэрцам беларускага класіка. Вечны панядзелак 13 жніўня. На ўсіх гадзініках 13:20. Выключанае радыё, недапісанае пісьмо на працоўным стале. Экскурсія была прысвечана апошнім хвілінам жыцця пісьменніка: як вярнуўся дадому, як сеў пісаць ліст свайму сябру. Усё па секундах аж да таго моманту, як спынілася сэрца.

І роўна ў 13:20 адбылася хвіліна маўчання ў памяць вялікага паэта.

А ў 14:00 прайшоў памінальны мітынг і ўскладанне кветак да помніка Якубу Коласу на Вайсковых могілках.

Алеся ЧАЧУРА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.