Вы тут

Дзень кліента «Белмытсервіса» ў фармаце адкрытага дыялогу ўпершыню правялі пад Брэстам


Учора, 19 жніўня, у Брэсцкім філіяле РУП «Белмытсэрвіс» упершыню прайшло мерапрыемства «Дзень кліента» ў фармаце адкрытага дыялогу з экскурсіяй па транспартна-лагістычным цэнтры «Брэст-Белмытсэрвіс-2» і ўшанаваннем запрошаных кліентаў.


У Клейнікаўскім сельскім савеце, што ў Брэсцкім раёне, месціцца Брэсцкі філіял РУП «Белмытсэрвіс». 

— Наша дзейнасць накіравана на павышэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, павелічэнне колькасці экспартна-імпартных аперацый, развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры для транзітнай прывабнасці краіны, — расказалі на прадпрыемстве і адначасова патлумачылі значнасць праведзенага мерапрыемства. — Таму, асаблівую важнасць набываюць сумесныя з буйнымі рэгіянальнымі кампаніямі і прадпрыемствамі Брэстчыны праекты з сур’ёзным экспартным патэнцыялам.

Трэба сказаць, што кліентаарыентаванасць — галоўнае правіла для Брэсцкага філіяла РУП «Белмытсэрвіс». Каб разумець запыты бізнесу і ісці ў нагу з часам, філіял запрасіў на «Дзень кліента» прадстаўнікоў кампаній-партнёраў свайго рэгіёна: адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Савушкін прадукт», «Арцімас», «Прадтавары», Брэсцкую абласную базу «Бакалея», сумеснае прадпрыемства «Санта Імпэкс Брэст», вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Гефест-тэхніка» і іншых. 

Сам «Дзень кліента» складаўся з трох асноўных складнікаў. 

Першая частка — так званы, «oреn doors» — была разлічана на ўсіх ахвотных. Удзельнікі маглі азнаёміцца з магчымасцямі філіяла найбуйнейшага ў Беларусі лагістычнага аператара РУП «Белмытсэрвіс» і яго інфраструктурай, зазірнуць у складскія памяшканні, убачыць парк сучасных цягачоў, задзейнічаных у міжнародных перавозках, паназіраць за працэсам маркіроўкі тавараў. Госці таксама змаглі паглыбіцца ва ўсе тонкасці механізацыі і аўтаматызацыі працоўнага працэсу, які гарантуе своечасовую дастаўку грузаў і іх захаванасць.

Другая датычылася правядзення адкрытага дыялогу — фармату, асабліва папулярнага апошнім часам і карыснага з пункту гледжання атрымання зваротнай сувязі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнесу, дзе абмеркавалі не толькі актуальныя праблемы і наступныя задачы транспартна-лагістычнай галіны і вядзення бізнесу ў цэлым, але і выпрацавалі кансалідаваную дарожную карту па далейшым стратэгічным супрацоўніцтве з арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі і прыватнага бізнесу.

І нарэшце, самай урачыстай і чаканай падзеяй «Дня кліента» стала ўручэнне каштоўных крыштальных сувеніраў — «Адзінства» — якія ўяўляюць сабой сабой далоні, што трымаюць зямны шар, сімвалізуючы адзінства мэтаў, намераў і веры ў поспех. 

— Толькі разам мы дасягнем росту экспартнага патэнцыялу Беларусі і заявім усяму свету аб высокай якасці беларускіх тавараў і паслуг, — перакананы дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» Віталь Балдоўскі, які і ўручыў гэтыя ўзнагароды лепшым прадпрыемствам Брэстчыны як залог і сімвал надзейнага партнёрства.


Наша даведка 

Брэсцкі філіял РУП «Белмытсэрвіс» — буйное рэгіянальнае падраздзяленне вядучага ў Беларусі лагістычнага аператара з 20-гадовым вопытам у сферы лагістычных і сэрвісных паслуг. Ва ўласнасці — лагістычныя цэнтры, мытныя склады, склады часовага захоўвання і агульнага карыстання. Прадпрыемства выступае ў якасці мытнага прадстаўніка, мытнага перавозчыка, экспедытара, аказвае страхавыя паслугі, прадстаўляе поўны комплекс паслуг, які ўключае паслугі па электронным папярэднім інфармаванні з забеспячэннем выплаты мытных плацяжоў і паслугі па мытным суправаджэнні тавараў, кансультуе па шырокім спектры пытанняў.

Фота:  «Белмытсервіс»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.