Вы тут

Праблемныя кропкі вызначаны


Прымеркаваная да свята пісьменства прэс-канферэнцыя «Чытаем беларускія кнігі!» у Доме прэсы стала пляцоўкай для вызначэння праблемных кропак у працэсе развіцця беларускай кнігі.


Падчас сустрэчы пісьменнікі і прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і бібліятэк і абмеркавалі пытанні, звязаныя з папулярызацыяй твораў айчынных аўтараў сярод юных чытачоў.

Сярод тэм таксама былі план пашырэння сацыяльна значных, навукова-папулярных твораў, ідэя перавыдання кніг беларускіх пісьменнікаў, адаптацыя выданняў пад запыты сучаснага чытача, шляхі пераадольвання бар’ераў чытання на роднай мове… Напрыканцы ўдзельнікі вызначылі напрамкі далейшай працы па папулярызацыі айчынных кніг. Да таго ж на прэс-канферэнцыі стартавала акцыя «Чытаем беларускія кнігі!» Яе вынікі будуць падведзены ў межах Дня беларускага пісьменства.

Нягледзячы на складанае эпідэміялагічнае становішча, у грамадстве не знікае цікавасць да кніг, людзі працягваюць наведваць бібліятэкі. Так, попыт на новыя выданні расце.

— За першую палову сёлетняга года кнігавыданне актывізавалася. З пачатку года ў Беларусі ўбачыла свет 4647 выданняў агульным тыражом больш як 10 млн асобнікаў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць выдадзеных кніг па колькасці найменняў вырасла на 19,4 %, а па тыражы — на 11,1 %, — адзначыў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч.

Найбольш папулярнай сярод чытачоў застаецца дзіцячая літаратура. Пра гэта сведчаць вялікія продажы такіх выданняў і значная ўвага наведвальнікаў бібліятэк. Цяпер намаганні кнігавыдаўцоў накіраваны на павелічэнне колькасці навукова-папулярнай літаратуры для школьнікаў малодшага, сярэдняга і старэйшага ўзростаў.

Між тым кожная кніжніца распрацоўвае план падтрымкі беларускага чытання, у межах якога арганізоўваюцца розныя праекты.

— Асноўная наша задача — пастаянна павялічваць цікавасць да чытання ў падрастаючага пакалення.

У бібліятэках горада Мінска сфарміраваны якасны кніжны фонд, які адпавядае запыту чытачоў. У нас увесь час з’яўляюцца вартыя ўвагі выданні, — адзначыла намеснік дырэктара ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска» Алена Чарняўская.

У падтрымку беларускай кнігі ў бібліятэках праводзіцца шмат імпрэз, на якія запрашаюць пісьменнікаў, арганізоўваюцца літаратурныя аб’яднанні юных чытачоў. Для рэкламы айчыннай літаратуры здымаюцца відэаролікі па кнігах і да новых паступленняў. Бібліятэкі выкарыстоўваюць усе магчымыя рэсурсы, каб прасоўваць айчынныя выданні.

Дзіяна КАЗІМІРЧЫК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.