Вы тут

З пэўным крэатывам


Чым будуць здзіўляць гасцей Дня беларускага пісьменства ў Капылі, што хвалюе арганізатараў свята і чаго ўвогуле чакаць ад сёлетняй падзеі — пра гэта вялася размова падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы.


Удзельнікі сустрэчы, у ліку якіх — намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Мацвіенка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка, абмеркавалі і папярэднія вынікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, плануецца шэраг новых праектаў на розных пляцоўках. Арганізатары імкнуцца адлюстраваць знакавыя, аб’яднаныя пісьменніцкім словам, падзеі, гісторыка-культурную і духоўную спадчыну Капыля.

— Адкрыццё і закрыццё свята сёлета будуць неардынарнымі, з пэўным крэатывам. Адкрыццё аформяць у стылі фэнтэзі і пададуць праз пэўную нерэальнасць, таму што творчасць — гэта заўсёды палёт, фантазія таго, што чалавек хоча выказаць, — адзначыў Ігар Бузоўскі.

Ключавымі падзеямі таксама стануць перадача эстафеты гораду Добрушу — сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе, цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства, адкрыццё помніка Цішку Гартнаму — ураджэнцу Капыля, пісьменніку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, акадэміку АН БССР, а таксама адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства.

У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны «Памяць», дзе прадставяць кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, і «Традыцыі і сучаснасць», дзе ў тым ліку пройдзе паказ абраду «Цары», уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Будуць працаваць і павільёны «Разам з кнігай мы расцём», «Слова пісьменніка», «Адзінства».

Што тычыцца Нацыянальнай літаратурнай прэміі, то, як распавёў Іван Саверчанка, старшыня журы конкурсу, сёлета на ўдзел пададзена больш за 60 работ, а на заключным этапе разглядалася 58. Пераможцы традыцыйна адбіраюцца па сямі намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Публіцыстыка», «Крытыка і літаратуразнаўства», «Драматургія», «Кнігі для дзяцей і юнацтва», «Дэбют».

Як вядома, лаўрэат прэміі атрымлівае ўзнагароду ў памеры 100 базавых велічынь. Як падкрэсліў Ігар Бузоўскі, гэта досыць сур’ёзныя грошы для падтрымкі новых праектаў беларускіх пісьменнікаў, і кожны аўтар, які ўзнагарожваецца прэміяй, атрымлівае і пэўны пасыл да новых творчых дасягненняў.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».