Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні пажадана заняцца асабістымі справамі, адклаўшы на час грамадскія. Тым больш што для гэтага з'явіцца больш часу і магчымасцяў, смеласці і рашучасці. Ахвотныя пачаць новыя адносіны змогуць гэта зрабіць. Будзьце больш актыўнымі — супрацоўнічайце з партнёрамі, заключайце здзелкі і саюзы, але не забывайце, што жаданні іншых такія ж важныя, як і вашы ўласныя. Нядзеля — выдатны дзень для адпачынку на прыродзе.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень няпросты і непрадказальны, таму вам прыйдзецца набрацца мудрасці і цярпення, каб пераадольваць складанасці. Блізкія людзі могуць быць занадта прыдзірлівыя і крыўдлівыя, паспрабуйце не ўступаць у канфлікты, а згладзіць вострыя моманты. У аўторак пажадана не пачынаць нічога новага, серада небяспечная канфліктамі з начальствам. Пачынаючы з чацвярга сітуацыя зменіцца ў лепшы бок. Не забывайце пра назапашаныя хатнія справы і праблемы, яны чакаюць свайго вырашэння.


БЛІЗНЯТЫ. Шчасце не за гарамі, трэба проста ў яго паверыць. Намаганні не знікнуць дарма, атрымаеце тое, пра што даўно марылі. Вашы ідэі будуць запатрабаваныя і дазволяць дамагчыся поспеху. Вас чакаюць цікавыя паездкі і новыя ўражанні. У асабістым жыцці наспяваюць прыемныя перамены. Правядзіце выхадныя з любімымі людзьмі.


РАК. Праблемы мінулых дзён адыдуць на задні план, а вашы нечаканыя рашэнні прынясуць цудоўны вынік. Калі паставіце перад сабой мэту дамагчыся кар'ернага росту, паспрабуйце не ўпусціць каштоўны час, аднак, зразумела, не за кошт калег. У сераду вас чакае яркая перамога ці значны прыбытак. У чацвер не варта дзяліцца эмоцыямі з навакольнымі. Выхадныя правядзіце на прыродзе.


ЛЕЎ. Ваша актыўнасць і рашучасць прынясуць плён. Цудоўны перыяд для зносін, паездак, адпачынку. Сябры будуць звяртацца да вас па дапамогу і параду. Можаце атрымаць магчымасць для кар'ернага росту і рэалізацыі творчых задум. Справы на працы будуць складвацца цалкам паспяхова, калі вы, вядома, прыкладзяце да таго хаця б мінімум намаганняў.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні пажадана суадносіць свае абяцанні з магчымасцю іх выканання. Верагодна атрыманне нейкай непрыемнай інфармацыі пра дзелавога партнёра, якая ўнясе змены ў вашы планы. Лепш засяродзіцца на працы, бо асабістае жыццё будзе даволі вялым і штодзённым. Час спрыяльны для самарэалізацыі і праявы талентаў. У выхадныя да вас могуць наляцець нечаканыя госці.


ШАЛІ. На працы, якія б намаганні вы ні прыкладвалі, істотных змен пакуль не прадбачыцца. Але, нягледзячы на гэта, можа з'явіцца рэальны шанц падняцца па кар'ернай лесвіцы. На гэтым тыдні варта купляць нерухомасць ці рабіць рамонт. У чацвер лепш не прымаць паспешлівых рашэнняў, неабходна будзе ўсё добра прадумаць і аб'ектыўна ацаніць. Субота парадуе цікавай кампаніяй або рамантычным спатканнем. Паспрабуйце быць больш уважлівымі да блізкіх людзей.


СКАРПІЁН. Любіце сябе і дазваляйце іншым гэта рабіць. Каханне натхніць на подзвігі, і вы зможаце дамагчыся любых вышынь. Вы маеце права на шчасце. Не трэба ўвесь час ахвяраваць сабой дзеля іншых. Серада — практычна ідэальны дзень для рашучых крокаў у любой вобласці. У пятніцу дзелавыя перамовы будуць праходзіць лёгка і ўдала. Можна разлічваць на буйны прыбытак. Субота — выдатны дзень для рамантычнага спаткання.


СТРАЛЕЦ. Надыходзячы тыдзень, хутчэй за ўсё, стане насычаны падзеямі, а вынікі будуць залежаць ад вашай разважнасці і ўмення імгненна рэагаваць на раптоўныя змены. У панядзелак непажаданая паспешнасць у рашэннях, галоўнымі якасцямі павінны быць акуратнасць і інтэлект. Аўторак спрыяльны для змены месца працы. У чацвер лепш не з'язджаць далёка, машына пагражае зламацца, а рэйс могуць адмяніць. Выхадныя правядзіце з карысцю — на свежым паветры.


КАЗЯРОГ. Найлепшых вынікаў на гэтым тыдні вы можаце дамагчыся ў працы інтэлектуальнага характару. Важная і неабходная для вас інфармацыя паступіць у аўторак, хутчэй за ўсё, ад сяброў. У сераду давядзецца паспрачацца з калегамі. Выслухайце апанента і не спяшайцеся з высновамі. У пятніцу пастарайцеся не прымаць удзел у закулісных інтрыгах. У асабістым жыцці не выключаны расчараванні.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні кіруйцеся здаровым сэнсам, старайцеся не паддавацца імгненнаму жаданню вострых адчуванняў. Памятаеце, што тайнае можа стаць відавочным, так што не варта падманваць і здраджваць. Блізкім людзям спатрэбіцца ваша спачуванне і аптымізм. Калі заўважыце, што занадта часта з імі канфліктуеце, то варта задумацца пра тое, ці тое вы робіце, паглядзіце на сябе збоку, і многае зразумееце.


РЫБЫ. Тыдзень абяцае шмат хаосу і неразбярыхі, многія планы давядзецца мяняць. Адкіньце дробныя дэталі, сканцэнтруйцеся на самым галоўным, зараз вы можаце здзейсніць у вызначаных справах адчувальны крок наперад. Будзьце тактоўныя, але ў той жа час у карэктнай форме адстойвайце свае інтарэсы пры зносінах з начальствам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».