Вы тут

Свой юбілей адзначае вядомы ў краіне арганізатар музейнай справы дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Раманаўна Ляшковіч


Свой юбілей адзначае вядомы ў краіне арганізатар музейнай справы дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Раманаўна ЛЯШКОВІЧ.


За гады, якія яна аддала музейнай дзейнасці, працы дырэктарам аўтарытэтнай асветніцкай установы нашай краіны, вобраз класіка беларускай літаратуры, яго жыццё і творчасць сталі сапраўдным падмуркам у літаратурным выхаванні беларускага грамадства.

Што вылучае Купалаўскі музей, дзе сабрана кагорта аднадумцаў, людзей, заклапочаных бліскучым выкананнем агульных задач? Найперш — шырокае судакрананне з усімі аматарамі беларускага прыгожага пісьменства, людзьмі, захопленымі беларускай культурай. Якія толькі тэмы не закраналіся і не закранаюцца ў прасторы музея?! Ды і тое, што вакол Купалаўскага музея заўжды разгорнута шырокае медыйнае суправаджэнне, таксама шмат значыць. Гэта прыцягвае ў скарбніцу купалаўскай памяці многіх і многіх наведвальнікаў.

Другая рыса, якая падкрэслівае адметнасць установы, — шматаблічная навуковая дзейнасць, якой не цураюцца музейныя работнікі. Купалаўцы ў апошнія гады і самастойна, і ў супольнасці з айчыннымі кніжнымі выдавецтвамі рэалізавалі шмат якія творчыя праекты. І самы значны, самы важкі з іх — праект, разлічаны на дзесяцігоддзі чытацкай увагі, — трохтомная энцыклапедыя «Янка Купала». У бібліятэцы персанальных энцыклапедый краіны яна займае самае пачэснае месца. А яшчэ ж — і ўнікальны альбом рэпрадукцый мастацкіх работ са збораў Купалаўскага музея. Выдадзены гэты альбом з грунтоўным апаратам тлумачэнняў, каментарыяў. Да таго ж — выданне кнігі санетаў народнага песняра Беларусі на мовах народаў свету.

Дарэчы, згадкай пра кнігу санетаў Купалы на мовах народаў свету можна акрэсліць яшчэ адну адметнасць музея, яго калектыву пад кіраўніцтвам Алены Раманаўны, — міжнародная дзейнасць. Цікавыя выстаўкі, стасункі літаральна з усім дыпламатчным корпусам, які працуе ў Беларусі, стасункі з калегамі з літаратурных музеяў свету, ініцыятывы, звязаныя з наведваннем мясцін, дзе некалі пабываў Янка Купала, — усё гэта няпростая, але разам з тым захапляльная праца. І на чале яе — крэатыўная і сучасная, захопленая купалаўскай справай Асоба.

Раман СЭРВАЧ

Загаловак у газеце: На службе ў Янкі Купалы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.