Вы тут

Памяці Дзмітрыя Чараднічэнкі


20 жніўня (як гавораць украінцы, 20 серпня) 2021 года пайшоў у іншы свет вядомы паэт (і перакладчык беларускай паэзіі!) Дзмітрый ЧАРАДНІЧЭНКА. 


Пайшоў ціха, спакойна, не вельмі заўважна... Ён і паэтам быў з кагорты прадстаўнікоў «ціхай лірыкі»... Адна з першых (калі не першая?!) паэтычных кніг — «Атава» (1966). Ён шмат напісаў і шмат паспеў выдаць. Закончыўшы Кіеўскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1957), Дзмітрый Сямёнавіч настаўнічаў у роднай старонцы, на Чаркашчыне. Але цягнула да сябе прыгожае пісьменства напоўніцу, патрабавала самаахвярнай аддачы. І ён выпраўляўся ў дыялекталагічныя экспедыцыі, вандраваў з мэтай правядзення антрапалагічных даследванняў па Украіне, Малдове, Беларусі, Расіі. І ў 1963 годзе перайшоў на журналісцкую працу. Пасля нёс службу ў розных кніжных выдавецтвах. Адна за другой пабачылі свет некалькі дзесяткаў паэтычных і празаічных кніг. Некаторыя з іх адрасаваны дзіцячаму чытачу. Дарэчы, Дзмітрый Чараднічэнка — аўтар украінскага буквара «Мацярынка» (1992), буквара-чытанкі для першакласнікаў «Саколік» (2014). Разам з жонкай — вядомай пісьменніцай Галінай Кірпа уклаў трохтомную чытанку-хрэстаматыю для дашкольнікаў «Украінскі садочак» і трохтомную хрэстаматыю сусветнай літаратуры для пачатковай школы «Свет ад А да Я». 

Дмытро Чэрэднычэнко . Мікалаеў. Ліпень 1968.

Жаданне спасцігаць новае, жаданне адкрываць розныя нацыянальныя Сусветы, застаючыся ўкраінскім нацыянальным паэтам, штурхала яго ў вір перакладчыцкай працы. Асноўныя прыхільнасці ў гэтым накірунку ён аддаў беларускай, латышскай, літоўскай, мангольскай, рускай, славацкай, чэшскай паэзіі. З беларусаў перакладаў творы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Сяргея Панізніка, Алеся Разанава, Янкі Сіпакова, Васіля Віткі, Івана Калесніка... Але, пэўна, ні ў адной краіне не было такога прыхільніка літоўскай літаратуры, якім быў ва Украіне Дзмітрый Чараднічэнка. Юсцінас Марцінкявічус, Альфонсас Малдоніс, Крысціонас Данелайціс, Алдона Пуйшытэ, Вітаутас Бубніс, Вітаутас Ландсбергіс, Йонас Авіжус, Костас Кубілінскас, Майроніс, Нярыма Нарута — іх і іншых пісьменнікаў творы для ўкраінскага чытача адкрыў менавіта Дзмітрый Чараднічэнка. Такая руплівасць, такое шчырае служэнне літаратуры іншага народа каштуе самых высокіх адзнак. Літоўскі ўрад адзначыў украінскага перакладчыка ордэнам Вялікага князя Літоўскага Гедымінаса III ступені, Рыцарскім крыжам «За заслугі перад Літвою», Ганаровай Граматй Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. 

Сяргей Панізнік напісаў пра ўкраінскага паэта, перакладчыка і свайго надзейнага, добрага сябра: «Жыццё — ў натхненні праца,/ а Дзень, каб развітацца/ з Паэтам зоваў, клічаў.../ І хай спадзе з абліччаў/ сляза — раса дарог,/ прайсці якія змог/ Дзмітро Чараднічэнка...»

Мікола МІРШЧЫНА

Фота Сяргея Панізніка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.