Вы тут

Прафсаюзы — дзецям


Як паведаміла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белпошта» Анжаліка Дробава, адным з асноўных напрамкаў дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства з'яўляецца работа з дзецьмі, а таксама з шматдзетнымі сем'ямі работнікаў.


— Напярэдадні новага навучальнага года, у рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям», пярвічная прафсаюзная арганізацыя РУП «Белпошта» аказвае матэрыяльную дапамогу шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным сем’ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем’ям, чые дзеці пойдуць у першы клас — удакладніла Анжаліка Яўгенаўна. — Усяго ў РУП «Белпошта» налічваецца 1437 такіх сем’яў. Акрамя таго, дапамога аказваецца падшэфным дзіцячым сацыяльным установам.

29 жніўня 2021 года ў ходзе правядзення культурна-спартыўнага свята сярод работнікаў прадпрыемства, прысвечанага Году народнага адзінства, на базе гарналыжнага цэнтра «Сонечная даліна» адбудзецца традыцыйная дабрачынная акцыя «У школу разам з РУП «Белпошта», у якой будуць браць удзел шматдзетныя сем’і работнікаў прадпрыемства, у якіх дзеці сёлета ўпершыню пойдуць у школу.

Па словах кіраўніка прафсаюзнай арганізацыі, на адрас дзіцячых сацыяльных устаноў прафсаюз штогод афармляе падпіску на дзіцячыя перыядычныя выданні, прадстаўнікі прафсаюза і адміністрацыі прадпрыемства наведваюць шматдзетныя сем’і і сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У час такіх сустрэч дзецям уручаюцца падарункі: канцылярскія, школьна-пісьмовыя прылады, развіццёвыя гульні.

Другі год запар на базе адпачынку РУП «Белпошта» «Дружба» ў летні час гасцінна адчыняе дзверы дзіцячы лагер, у якім сёлета за пяць змен аздаравілася больш за 500 хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны. У рамках праграмы дзіцячага адпачынку праводзіцца шмат пазнавальных і творчых мерапрыемстваў, у тым ліку агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў» і мастацкі пленэр «Мы — нашчадкі Перамогі!», арганізаваныя Беларускім прафесійным саюзам работнікаў сувязі сумесна з пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй РУП «Белпошта».

Сяргей РУЧАНАЎ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?