Вы тут

За сем месяцаў года на дарогах Беларусі загінулі 17 непаўналетніх


За сем месяцаў года на дарогах Беларусі загінулі 17 непаўналетніх, 267 атрымалі траўмы. Аб гэтым расказала старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна БАНАДЫК.


Фота: pixabay.com

— Надыходзіць вельмі няпросты час як для бацькоў, так і для работнікаў школ і міліцыі. Паступова дзеці вяртаюцца ў гарады з месцаў адпачынку, сельскай мясцовасці. І тут, у гарадскім асяроддзі, яны нярэдка трапляюць у небяспечныя сітуацыі. У летнюю пару адбылося дастаткова шмат непрыемных, часам трагічных сітуацый. За гэтыя канікулы на дарогах краіны загінулі дзесяць дзяцей, з іх восем былі пасажырамі, двое — пешаходамі. Яшчэ 119 дзяцей атрымалі траўмы. Неспрыяльная абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам складваецца ў Гродзенскай вобласці, дзе загінулі пяць дзяцей: чатыры пасажыры і адзін пешаход. У Віцебскай вобласці за сем месяцаў загінулі тры пасажыры і адзін пешаход; у Магілёўскай вобласці — двое дзяцей: пасажыр і веласіпедыст; у Брэсцкай — пасажыр і пешаход; у Гомельскай — два непаўналетнія пешаходы.
У Мінскай вобласці і сталіцы загінулі два дзіцяці-пасажыра.

Актуальным пытаннем з'яўляецца бяспека дзяцей-пасажыраў. «Традыцыйна ў дарожна-транспартных здарэннях з удзелам непаўналетніх, большая частка ўдзельнікаў — гэта дзеці-пешаходы, але ў бягучым годзе сітуацыя змянілася. Цяпер найбольшая колькасць дзяцей, якія трапляюць у ДТЗ, гэта дзеці-пасажыры (41 працэнт). Пры гэтым у кожным другім выпадку дзіця перавозілася з парушэннем правілаў. Таксама з 92 дзяцей-пешаходаў, якія трапілі ў ДТЗ, за сем месяцаў 63 з іх атрымалі траўмы па віне кіроўцаў, 40 — на пешаходных пераходах».

З 25 жніўня да 5 верасня ў краіне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!», паведаміла Ганна Банадык.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Бяспека дзяцей на дарогах — важнейшая за ўсё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».