Вы тут

Дажджы, дажджы, дажджы...


Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Як распавялі сіноптыкі, на працягу тыдня надвор'е ў розных частках Беларусі істотна адрознівалася. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія раёны знаходзіліся пад уплывам сістэмы маларухомых атмасферных франтоў, і там назіралася пахмурнае з дажджамі надвор'е, у той час як у цэнтральных і паўночных раёнах Беларусі было без ападкаў і ў цэлым больш камфортнае надвор'е. Адметнасцю стаў паніжаны тэмпературны фон: цяпер сярэднясутачныя тэмпературы па краіне знаходзяцца ў межах плюс 10-16, што на 1-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

У канцы тыдня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць зона паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы ад цыклону з цэнтрам над поўднем Балтыкі і поўначчу Польшчы. Чакаецца няўстойлівае і з паніжаным тэмпературным фонам надвор'е.

У пятніцу, 27 жніўня, месцамі па краіне, а па паўночным усходзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14, месцамі плюс 5-7 градусаў. Днём будзе 16-22 цяпла.

У суботу, 28 жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-13, месцамі да плюс 15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 16-23, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны будзе да плюс 25.

У нядзелю, 29 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-14. Днём будзе плюс 16-23, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі да 27 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня на большай частцы краіны надвор'е будзе вызначаць актыўная сістэма франтоў, якія ссоўваюцца з Украіны, на ўсходзе Беларусі адаб'ецца ўплыў цёплых паветраных мас паўднёвага паходжання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».