Вы тут

Рыхтуецца кніга таджыкскага паэта


Беларуска-таджыкскія літаратурныя сувязі — сапраўдны ручай ці нават рака народнай дыпламатыі паміж Беларуссю і Таджыкістанам. Не парываецца гэтая сувязь і ў постсавецкі час. У Выдавецкім доме «Звязда» рыхтуецца да друку кніга таджыкскага паэта Саліма Хатлані.


— Для мяне вельмі важная ўвага беларускіх літаратараў да нашых, таджыкскіх, здабыткаў у прыгожым пісьменстве, — зазначыў Салім Хатлані. — Дзякуй, што мая паэтычная творчасць захапіла як перакладчыка вядомага беларускага паэта Генадзя Аўласенку. Дарэчы, вось-вось у

Душанбэ павінна выйсці анталогія сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Сярод іншых аўтараў у ёй прадстаўлены і Генадзь Аўласенка. Усе творы ў анталогіі пераклаў я асабіста. Работа над гэтым праектам прынесла мне вялікую асалоду.

Салім Хатлані — выпускнік Літаратурнага інстытута імя М. Горкага. Знаходзіцца на дыпламатычнай службе ў Беларусі. Вельмі актыўна спрыяе прасоўванню беларускай літаратуры ў перакладах на таджыкскую мову на старонках таджыкскага перыядычнага літаратурна-мастацкага друку. Цяпер дапамагае ў арганізацыі новых публікацый таджыкскіх аўтараў на беларускай мове.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?