Вы тут

Не дапусціць раўнадушнасці


Каманда арганізатараў XXVIII Дня беларускага пісьменства, які хутка мае адбыцца ў Капылі, па ўсім відаць, не збіраецца збаўляць ходу і актыўна працягвае прэс-кампанію, пакрысе адкрываючы грамадскасці ўсё новыя і новыя дэталі будучага свята. 23 жніўня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла чарговая канферэнцыя для работнікаў СМІ «Аб правядзенні міжнароднага круглага стала “Пісьменнік і адзіная гуманітарная прастора”».


Удзел бралі намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, дырэктар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, аглядальнік «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык, кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных зносін Кірыл Коктыш і доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.

Прэс-канферэнцыя была прысвечана пытанням правядзення круглага стала на тэму «Пісьменнік і адзіная гуманітарная прастора». Мерапрыемства такога фармату праводзіцца не ўпершыню, аднак у гэтым годзе было вырашана перанесці яго на пярэдадзень свята, падкрэсліўшы такім чынам асаблівую важнасць імпрэзы. Эксперты з 10 краін (некаторыя з іх будуць прысутнічаць дыстанцыйна) і літаратары з усёй Беларусі сустрэнуцца ў Палацы Рэспублікі 3 верасня, каб абмеркаваць надзённыя пытанні: ролю і задачы пісьменніка, яго каштоўнасныя арыенціры і праблемы сучаснага грамадства.

Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі запэўніў прысутных на канферэнцыі журналістаў, што, нягледзячы на вялікую колькасць спікераў і запрошаных гасцей, арганізатары круглага стала пастараюцца зрабіць парадак яго правядзення максімальна ёмістым і лагічным. Для гэтага некаторых удзельнікаў папрасілі загадзя падрыхтаваць невялікія пісьмовыя даклады з уласнымі тэзісамі, якія пасля плануецца распаўсюдзіць праз СМІ. «Чым больш увагі да такога мерапрыемства, тым лепей», — лічыць намеснік міністра. «Галоўнае, — як падкрэсліў выступоўца, — не дапусціць раўнадушнасці».

Старшыня Саюза пісьменнікаў, ветэран свята беларускага пісьменства, які не прапусціў ніводнага фэсту, Мікалай Чаргінец адзначыў паварот справы правядзення Дня пісьменства ў лепшы бок. Мікалай Іванавіч засяродзіў увагу на важнасці арганізацыі круглага стала ў новым фармаце. «Хто ведае, можа, гэты блін і будзе камяком, але мы пастараемся, каб ён усё адно быў з’едзены з задавальненнем і апетытам». Акрамя таго, пісьменнік выказаў надзею, што ў хуткім часе «дыктат сілы», які пануе ў свеце, зменіцца «дыктатам слова».

Падсумоўваючы, удзельнікі прэс-канферэнцыі агучылі шэраг пытанняў для асвятлення падчас будучага круглага стала ў Палацы Рэспублікі. Кожны з іх падзяліўся сваім меркаваннем наконт сучаснай сітуацыі ў пісьменніцкай сферы і жыцці грамадства ў цэлым. Былі ўзняты тэмы канкурэнцыі на кніжным рынку, сутнасці нацыянальнага мастацтва слова і нацыянальных каштоўнас-цей, упісанасці беларускай літаратуры ў міжнародны кантэкст.

Мікіта ШЧАРБАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.