Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак назапашаныя праблемы прыйдзецца вырашаць без чыёйсьці дапамогі. Паспрабуйце разабрацца ў неадкладных справах. У сярэдзіне тыдня пацешаць новыя сустрэчы і ўражанні, поспех у партнёрскіх адносінах. У выхадныя не перашкодзіць асцярожнасць у дзеяннях і выказваннях, бо нават звычайныя, на першы погляд, сітуацыі могуць абярнуцца канфліктамі. Важная задача тыдня — упэўнена і своечасова зрабіць выбар.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна праявіць цярпенне і стрыманасць у эмоцыях, тады не будзе складаных сітуацый на працы і ў сям'і. На аўторак і сераду лепш не планаваць дзелавых сустрэч. Паспрабуйце не быць празмерна ўпартымі, у лютых спрэчках і дыскусіях неабходна не толькі прытрымлівацца свайго пункту гледжання, але і чуць аргументы апанентаў. Выхадныя пацешаць прыемнымі падзеямі.


БЛІЗНЯТЫ. Час ладзіць святы. Вас чакаюць ажыццяўленне жаданняў, рамантычнае падарожжа мары, прапанова рукі і сэрца. Ці яшчэ штосьці такое ж яркае і значнае, што дакладна трэба адзначыць. Працаваць атрымаецца па вольным графіку, і гэта дазволіць падысці да справы творча. І не варта хвалявацца, калі перад вамі з'явіцца нейкая перашкода: яна цалкам пераадольная.


РАК. На гэтым тыдні акалічнасці могуць запатрабаваць ад вас засяроджанасці ва ўчынках і свежасці ў ідэях. Захоўвайце душэўную раўнавагу. Падумайце пра рамантычнае падарожжа, бо вам проста неабходны новыя ўражанні. Чацвер можа аказацца адным з самых спрыяльных дзён тыдня, таму ганіце прэч ад сябе ляноту, калі не хочаце выпусціць птушку ўдачы. У пятніцу могуць адолець сумневы і незадаволенасць сабой.


ЛЕЎ. Назапашаная стомленасць можа праявіцца не лепшым чынам. Вельмі пажаданы хоць бы кароткі адпачынак. Але калі вы працуеце, то самы час заняцца папяровымі і арганізацыйнымі справамі. У сераду паспрабуйце не даваць ніякіх абяцанняў: будзе складана стрымаць слова. Ахапіць неабсяжнае немагчыма, таму завяршайце толькі тое, што па сілах.


ДЗЕВА. Колькасць спраў усё павялічваецца, вам можа нават падацца, што ўсе дні тыдня вы праведзяце ў працы без права на адпачынак, ежу і сон. Не хвалюйцеся, усе праблемы вырашальныя, калі праявіць сабранасць, уважлівасць і засяроджанасць. Не саромейцеся папрасіць дапамогу ў калег, гэта значна паскорыць справу. У чацвер паспрабуйце не марнаваць каштоўны час на балбатню.


ШАЛІ. Словы, якія могуць паўплываць на ваш лёс, будуць вымаўленыя на гэтым тыдні, і жыццё зменіцца да лепшага. Усе ідэі, якія будуць прыходзіць да вас, маюць вялікую перспектыву, справа застаецца за малым — увасобіць іх у жыццё. У панядзелак і аўторак можаце адчуць незадаволенасць сабой або расчаравацца ў кім-небудзь з блізкіх. Затое ў сераду зоркі зробяць падарунак, так што рыхтуйцеся да незвычайнай сустрэчы і прыемных перамен у жыцці.


СКАРПІЁН. Вы зразумееце, што прыйшоў час змяніць састарэлыя погляды і сказаць «так» чамусьці новаму. Хопіць разважаць — час дзейнічаць. У вас назапасілася шмат праблем, але менавіта цяпер зможаце іх вырашыць найлепшым для сябе чынам. Перамены, якія адбываюцца з вамі, будуць вельмі пазітыўныя. Да таго ж чакаецца салідны прыбытак, вы паспяхова завершыце нейкі важны праект. Зоркі абяцаюць вам каханне і рамантыку.


СТРАЛЕЦ. Пачатак тыдня не час для праявы асабістых ініцыятыў, лепш плыць па цячэнні і быць часткай калектыву. Спатрэбяцца засяроджанасць і максімальная адказнасць для вырашэння назапашаных праблем. Не спрабуйце ахапіць неабсяжнае, плануйце толькі тое, што зможаце рэальна ажыццявіць. З панядзелка да серады будзе магчымасць прысвяціць сябе хатнім клопатам, і вам гэта спадабаецца, здолееце стварыць утульнасць для сябе і блізкіх. Не падпускайце да сябе тугу і роспач.


КАЗЯРОГ. Тыдзень будзе дастаткова напружаны, таму ўзбройцеся цярпеннем і сабранасцю. У аўторак не правакуйце канфліктных сітуацый на рабоце, лепш не трапляцца на вочы начальству. У чацвер, наадварот, вашы ідэі ўсім спадабаюцца, ваш аўтарытэт узрасце. Але паспрабуйце расказваць пра сябе як мага менш, асабліва незнаёмым людзям. У суботу пазбаўляйцеся страхаў і сумневаў, бо на самай справе няма ніякіх перашкод для дасягнення мэты.


ВАДАЛІЎ. Пачатак тыдня досыць аптымістычны, хоць некаторыя з вашых планаў пагражаюць разбурыцца, але гэта не нагода для засмучэння, яны толькі саступяць месца новым больш рэалістычным мэтам. У аўторак будуць паспяховыя дзелавыя перамовы, не выпускайце шанц завязаць новыя карысныя знаёмствы. У сярэдзіне тыдня, не чакаючы выхадных, больш часу надавайце блізкім людзям, вы можаце натхніць іх. У чацвер лепш не прымаць сур'ёзных рашэнняў у асабістым жыцці.


РЫБЫ. Любая ваша ініцыятыва на гэтым тыдні будзе запатрабаваная, спатрэбяцца нават вашы даволі фантастычныя ідэі. Добры час для новых знаёмстваў і пачатку рамана. Упартая праца будзе ацэнена па заслугах, можаце разлічваць на прэмію. Пятніца абяцае парадаваць пазітыўнымі падзеямі на працы і ў асабістым жыцці, аднак не губляйце галаву ад поспеху. У выхадныя па магчымасці арганізуйце сабе адпачынак на прыродзе ў кампаніі сяброў ці радні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».