Вы тут

У новы навучальны год — з добрым настроем


Ранцы з канцылярскімі прыладамі, пазнавальныя гульні, салодкія падарункі ўручыў учора старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей дзецям з сям'і Мушкавец, якая пражывае ў адным з новых мікрараёнаў абласнога цэнтра, паведамляе БелТА.


Маці, Таццяна Мушкавец, адна выхоўвае дачку і траіх сыноў. Усе дзеці школьнікі. Тры гады таму кіраўнік рэгіёна пазнаёміўся з гэтай сям'ёй, калі ўручаў ранцы са школьнымі прыладамі малодшым хлопчыкам у рамках акцыі «Збяром партфель першакласніку». З таго часу ён кожны год віншуе юных Мушкаўцоў з надыходзячым Днём ведаў, цікавіцца поспехамі і планамі на будучыню.

Сёлета ўсе чацвёра пойдуць у новую школу № 75, якая ўрачыста адкрыецца сёння, 1 верасня. Генадзь Салавей пажадаў цікавай і добрай вучобы ў новай установе. «У ёй створаны ўсе ўмовы і для дзяцей, і для настаўнікаў, і для бацькоў», — сказаў ён.

Больш за 1,2 тысячы дзяцей з Гомельскай вобласці ўжо атрымала школьныя наборы падчас акцыі «Збяром партфель першакласніку», паведамілі ў галоўным упраўленні адукацыі аблвыканкама. Падтрымку пры падрыхтоўцы да школы атрымліваюць малазабяспечаныя, шматдзетныя сем'і, сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. У дабрачынным марафоне бяруць удзел прадстаўнікі ўлады, прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі.

Акрамя таго, рэгіянальным комплексам мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» бюджэтамі раёнаў і Гомеля прадугледжаны сродкі на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем'ям. «На сёння на гэтыя мэты вылучана дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога 602 сем'ям (1737 дзяцей) на амаль 900 тысяч рублёў», — удакладнілі ў галоўным упраўленні адукацыі.

Праз салоны «Міласэрнасць» тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання насельніцтва гуманітарную дапамогу атрымалі 573 малазабяспечаныя і шматдзетныя сем'і, у якіх выхоўваюць 1620 дзяцей.

Матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы аказваюць і па месцы работы бацькоў з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў — як за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый (яе далі 4151 дзіцяці на суму звыш 157 тысяч рублёў), так і сродкаў наймальнікаў (накіравана больш за 304 тысячы рублёў для 3659 дзяцей).

У новым навучальным годзе ў Гомельскай вобласці ў першыя класы прыйдзе больш за 17 тысяч дзяцей.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Беларусы расчараваліся ў доларах

Беларусы расчараваліся ў доларах

Па выніках года наша насельніцтва не толькі значна астыла да гэтай валюты, але і працягвае пазбаўляцца ад яе рэкорднымі тэмпамі.

Грамадства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

«Інавацыйны шторм» — гэта бітва простых слоў са складанымі тэрмінамі.

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.