Вы тут

Міхаіл Мірановіч: Чытаю «Звязду» з сямі гадоў...


Прыемным сюрпрызам для пенсіянера з аграгарадка Мышкавічы Кіраўскага раёна Міхаіла Мірановіча стаў нядаўні візіт прадстаўнікоў Выдавецкага дома «Звязда»: Міхаіл Іванавіч стаў пераможцам конкурсу, які праводзіцца для падпісчыкаў газеты «Звязда». У якасці суперпрыза яму была ўручана мотакаса.


Фота: «Кіравец».

Міхаіл Мірановіч родам з Чэрвеньскага раёна. У калгас «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага разам з сям'ёй пераехаў у далёкім 1977 годзе — вельмі спадабалася яму тут, вырашыў застацца ў знакамітай гаспадарцы. І ніколькі не пашкадаваў — старанна працаваў кіроўцам да самага выхаду на заслужаны адпачынак.

Як прызнаўся пенсіянер, газету «Звязда» стаў чытаць з 7 гадоў. Тады выпісвалі яе бацькі. Да гэтага часу памятае Міхаіл Іванавіч першую заметку, якую прачытаў, — яна насіла назву «Віншаванні савецкім жанчынам». А пасля і сам пастаянна выпісваў газету.

Цікава, што гэта ўжо чацвёрты прыз ад «Звязды», які выйграе герой гэтых радкоў. І ўсе вельмі патрэбныя для гаспадаркі, якую вядзе Міхаіл Мірановіч. Першым стала электрамясарубка, затым быў тапор-калун і электрадрэль. І вось цяпер — мотакаса. Яна, задаволена адзначыў пераможца конкурсу, стане добрым памочнікам у навядзенні парадку на падворку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?