Вы тут

Прыстанішча для мікробаў. Як часта трэба мяняць бытавыя прылады


Як часта трэба мяняць бытавыя прылады, напрыклад, губку для мыцця посуду, мачалку для душу, брытву для галення, зубную шчотку і расчоску? Іх тэрміны прыдатнасці, як пішуць еўрапейскія газеты, нашмат ніжэйшыя, чым мы ўяўляем.


Фота: pixabay.com

Па даных замежных СМІ, пасля толькі аднаго тыдня выкарыстання ў губцы для посуду апынаецца 50 мільярдаў бактэрый. І нават калі губку пракіпяціць, загінуць далёка не ўсе. Гэта датычыцца і зубных шчотак. Пішуць, што калі своечасова іх не памяняць, яны пачынаюць памнажаць болькі ў роце. Ці так гэта?

Губка для мыцця посуду праз два тыдні выкарыстання яшчэ не пачынае непрыемна пахнуць ці падазрона выглядаць. Аднак мікрабіёлагі знаходзяць на ёй цэлыя калоніі мікробаў. У сувязі з гэтым варта памятаць, што звычайныя сродкі для мыцця посуду, насуперак распаўсюджанай думцы, талеркі з лыжкамі зусім не дэзынфіцыруюць і не забіваюць мікраарганізмы, а толькі здымаюць паверхневы слой, дазваляючы тлушчу прасцей аддзяліцца ад посуду. Гэта значыць, мыйныя сродкі толькі змываюць. Але калі бактэрыі размнажаюцца ўнутры губкі, яны лёгка распаўсюджваюцца на абедзенны стол, відэльцы, нажы і ўвесь посуд.

Дэрматолагі адзначаюць, што падчас выкарыстання ў поры мачалкі для душу забіваюцца амярцвелыя часцінкі скуры. А чалавечая скура — гэта пажыва для грыбоў і бактэрый, якія, распладзіўшыся, атакуюць і самога ўладальніка мачалкі. Грыбок і цвіль — крыніца ў тым ліку праяў алергічных рэакцый.

Прылада для галення праз паўтара месяца выкарыстання стане, хутчэй за ўсё, не вельмі зручная. Аднак каляровая палоска-індыкатар, якая ,паводле інструкцыі вытворцы, павінна пабялець і гэтым прасігналізаваць, што станок пара замяніць, застанецца ўсё такая ж яркая. Пры гэтым лёзы ў станках так замацаваны, што з часам паміж імі збіраюцца рэшткі скуры і валасоў. Яны зноў становяцца ежай для мікробаў, як у выпадку з губкай і мачалкай. Плюс скура атрымлівае мільёны драпін і буйнейшыя парэзы.

Урачы раяць мыць грабеньчыкі і шчоткі для валасоў хоць бы раз на тыдзень і па магчымасці мяняць кожныя паўгода. А вось астатнія прадметы не адмыеш ад мікробаў. Таму губку для посуду раяць выкарыстоўваць максімум два тыдні, брытву для галення абнаўляць праз месяц, а зубной шчоткай карыстацца не даўжэй за тры месяцы.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без панікі! Што рабіць калі вы заблукалі ў лесе? Парады МНС

Без панікі! Што рабіць калі вы заблукалі ў лесе? Парады МНС

Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.