Вы тут

Карысць і небяспека актываванага вугалю. Сапраўды бясшкодны?


Актываваны вугаль вядомы сваімі адсарбіруючымі ўласцівасцямі — ён здольны паглынаць таксіны. У сувязі з гэтым ён выкарыстоўваўся паўсюдна: пры алкагольных атручэннях, метэарызме, для ачышчэння скуры. Аднак не варта забываць, што актываваны вугаль — перш за ўсё лекі, а прыём яго ў вялікіх колькасцях можа нанесці шкоду арганізму. Расійскае Міністэрства аховы здароўя нядаўна ўвогуле выкрасліла яго са спіса жыццёва важных прэпаратаў. Дык ці патрэбен ён у нашых аптэчках? Або разрэкламаваныя ўласцівасці такіх таблетак і дабавак — гэта толькі чорны піяр?


Многія лічаць, што актываваны вугаль можа справіцца з любой праблемай: ад млоснасці да алергіі. Але такі імідж, тлумачаць эксперты, замацаваўся з-за дэфіцыту лекаў у савецкіх аптэках.

Найперш вывядзенне таксінаў — гэта наймагутнейшы маркетынгавы трыгер, і пра тое, як дзейнічаюць сарбенты, не ўсе ведаюць, наракаюць гастраэнтэралогіі. Сарбент праходзіць праз арганізм, адначасова збіраючы ўсё, што можа да яго прыліпнуць. У выпадку рэальнага атручэння ён дапаможа толькі на працягу першай гадзіны і зусім не дапаможа пры алкагольнай інтаксікацыі. Калі алкаголь і прадукты яго распаду трапілі ў печань, а адтуль у мозг, з-за чаго мы і адчуваем усе непрыемныя наступствы, няма сэнсу чысціць кішэчнік — алкаголь адтуль сышоў. І ўжываць актываваны вугаль, прынамсі, бессэнсоўна.

Да таго ж вугаль зацягвае ў свае поры яшчэ і карысныя бактэрыі з ферментамі, вітамінамі і мікраэлементамі. Напрыклад, ён можа прыбраць вітамін А з морквы, кальцый са з'едзенага на сняданак тварагу або вітамін C.

Трэба таксама памятаць, што сарбент нельга прымаць адначасова з іншымі лекавымі рэчывамі. Паміж прыёмам сарбентаў і лекаў павінен прайсці нейкі істотны прамежак часу: гадзіна-дзве ці нават больш.

У Каралеўскім каледжы Лондана высветлілі, што лішкі актываванага вугалю, які некаторыя бескантрольна ўжываюць для нібыта ачышчэння скуры і ўсяго арганізма, успрымаюцца апошнім як канцэрагены і пасля могуць справакаваць анкалагічнае захворванне. Адна з рызык прыёму актываванага вугалю заключаецца ў тым, што ён уплывае на дзеянне жыццёва важных лекаў і на засвойванне пажыўных рэчываў. Часты прыём вугалю можа справакаваць узнікненне млоснасць, запоры, язву, а гэта ў выніку можа прывесці да анкалогіі органаў страўнікава-кішачнага тракту.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.