Вы тут

Запрашае выстава акварэльных і пастэльных малюнкаў Гаўрыіла Вашчанкі


У Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва 25 жніўня адбылося адкрыццё выставы народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі. Экспазіцыя «Вобразы. Акварэль. Пастэль» цікавая тым, што прадстаўленыя акварэлі і пастэлі з сямейнай калекцыі раней не былі даступныя шырокаму колу гледачоў. У першую чаргу творчасць Вашчанкі асацыіруецца з манументальнымі, буйнымі работамі. Гэта выстава дазваляе паглядзець на мастака з іншага ракурсу. Яна праходзіць у межах праекта «Класікі — сучаснікі», мэта якога — папулярызацыя айчынных мастакоў.


Канстанцін Вашчанка, сын творцы, распавёў «Звяздзе» аб асаблівасцях экспазіцыі:

— Выстава адметная тым, што тут экспануюцца акварэлі і пастэлі, якія мала хто ўвогуле бачыў. Усе ў большай ступені прызвычаіліся да таго, што Гаўрыіл Харытонавіч пісаў алеем, а тут невялікія памеры работ, выкананыя акварэллю. Гэта карціны з уласнай калекцыі сям'і. З цікавых рэчаў можна адзначыць тое, што ўсё праходзіць у галерэі імя Леаніда Шчамялёва. Яны сябравалі, жылі ў адным доме — вельмі адметна і выдатна, што работы экспануюцца ў галерэі сябра. Такая вось сувязь.

На выставе прадстаўлена 25 акварэляў і 19 пастэляў, напісаных у перыяд з 1990 да 2000 года. Але Канстанцін Вашчанка адзначае, што гэта толькі частка таго, што захоўваецца ў сямейнай калекцыі.

Гаўрыіла Вашчанкі не стала сем гадоў таму. Але з кожным годам вартасць яго твораў толькі ўзрастае. У яго работах часта сустракаюцца дэталі-сімвалы, характэрныя для беларусаў: хлеб, буслы, Палессе. Блізкая мастаку і гістарычная тэма — Вашчанка адлюстроўваў Вялікую Айчынную вайну, трагедыю Чарнобыля. Героямі яго работ станавіліся Леў Сапега, Канстанцін Астрожскі, Усяслаў Чарадзей. Тым больш незвычайнай падаецца выстава «Вобразы. Акварэль. Пастэль», дзе мастак адкрываецца з іншага боку. Але і ў акварэльных малюнках праглядаюцца элементы манументалізму. Цікава і тое, што ў гэтых работах аўтар эксперыментуе з фактурамі: у некаторыя з работ Вашчанка дадае парафін, соль.

Выстава народнага мастака Беларусі будзе доўжыцца да 26 верасня.

Арына КАРПОВІЧ

Загаловак у газеце: Мастак вядомы і невядомы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».