Вы тут

Сёння адпраўляецца экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга


Сёння раніцай ад Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора адпраўляецца ў чарговы шлях міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.


Экспедыцыя з'яўляецца часткай Дня беларускага пісьменства і ўжо дваццаць восьмы год напярэдадні гэтага свята праходзіць маршрутам праз многія гарады і вёскі Беларусі. На гэтым шляху адбываюцца незабыўныя сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, якім удзельнікі экспедыцыі (святары, навукоўцы, літаратары) расказваюць пра гістарычнае мінулае наведаных мясцін. Вяскоўцы і гараджане таксама выступаюць на гэтых сустрэчах з цікавымі ўспамінамі пра мінулае сваёй малой радзімы, прыгадваюць імёны землякоў з ранейшых пакаленняў.

Як паведаміў кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алесь Лапата-Загорскі, удзельнікі сёлетняй экспедыцыі пабываюць у Баранавіцкім, Ганцавіцкім, Лунінецкім, Салігорскім, Слуцкім, Уздзенскім, Капыльскім раёнах. Ва усіх храмах на шляху экспедыцыі адбудуцца богаслужэнні, усе ахвотныя запаляць свае свечкі ад прынесенай лампады з Жыватворным Агнём са Святой Зямлі.

Дарэчы, выгляд гэтай лампады (на здымку) сёлета значна змяніўся, яе вырабілі вядомыя мастакі ў маскоўскіх майстэрнях Рускай праваслаўнай царквы. Дастаўлена яна ў Беларусь для экспедыцыі «Дарога да Святыняў».

Як і ў мінулыя гады, газета «Звязда» будзе знаёміць сваіх чытачоў з дзейнасцю экспедыцыі. Глядзіце фотарэпартажы на сайце нашай газеты.

Яўген ПЯСЕЦКІ, удзельнік усіх папярэдніх дваццаці сямі экспедыцый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?