Вы тут

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Гора ад розуму» на тэатральнай сцэне» адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры


«Адкрыццё гэтай выстаўкі — значная падзея для беларускай і рускай культуры, асабліва калі мы гаворым аб бессмяротнай камедыі Аляксандра Грыбаедава «Гора ад розуму». Ідэя з'явілася яшчэ ў мінулым годзе, калі мы падпісалі прапанову прывезці экспазіцыю з Дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея-запаведніка А. С. Грыбаедава «Хмяліта», — расказала загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева. — Тут прадстаўлены практычныя ўсе рэдакцыі гэтай камедыі, пачынаючы з XІX стагоддзя, заканчваючы другой паловай XX стагоддзя. Са свайго боку мы вырашылі дапоўніць экспазіцыю беларускімі экспанатамі: можна ўбачыць афішу Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 1963 года і, напрыклад, ужо больш сучасную — пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, якая ўжо больш за 10 гадоў радуе гледача. Вядома, акцёрскія склады мяняюцца, але «Гора ад розуму» жыве на тэатральнай сцэне, бо тыя праблемы, якія ўзнімаў Аляксандр Грыбаедаў, сапраўды хвалююць нас і сёння».


Паводле слоў першага сакратара Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Юліі Араевай, гэта вельмі незвычайны праект. «Дзіўна, што ў адным памяшканні сабралі столькі жамчужын: цудоўныя эскізы да тэатральных касцюмаў, фатаграфіі і выданні», — дадала яна.

Гасцям прадставілі гісторыі тэатральных пастановак «Гора ад розуму» на беларускай і расійскай сцэнах. На выстаўцы можна ўбачыць копіі рэдкіх фатаграфій — сцэны з камедыі ў пастаноўках 1836—1935 гадоў, эскізы дэкарацый і касцюмаў, фатаграфіі са спектакляў музычных і драматычных тэатраў.

На адкрыцці прагучалі ўрыўкі са спектакляў на рускай і беларускай мовах.

«Гора ад розуму» на беларускай сцэне» — сумесны праект Дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея-запаведніка А. С. Грыбаедава «Хмяліта» і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Сярод удзельнікаў праекта — Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага.

Наталля ДРАЗДОВА

Загаловак у газеце: «Гора ад розуму» на тэатральнай сцэне»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».