Вы тут

Днямі Святлана Любецкая сустрэлася з вучнямі 10 класа сталічнай гімназіі № 16


Днямі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве Святлана Любецкая сустрэлася з вучнямі 10 класа сталічнай гімназіі № 16. Знаёмства дэпутата з моладдзю было прымеркавана да Дня ведаў і прайшло ў сценах ніжняй палаты беларускага парламента.


«Дзень ведаў ужо стаў добрай традыцыяй, што нашы дзяржаўныя органы прымаюць у сваіх сценах тых, хто вызначаецца з будучыняй, з выбарам прафесіі, увогуле, з разуменнем: што адбываецца ў дзяржаве, па якіх правілах, па якіх законах мы жывём і хто працуе з гэтым, — пракаментавала парламентарый вынікі сустрэчы. — Сёння ў Палаце прадстаўнікоў праведзены ўрок ведаў з вучнямі, выпускнікамі адной з гімназій. Вельмі прыемна, што той, хто сюды прыйшоў (а магчыма ж, нехта з іх будзе працаваць тут праз пяць гадоў альбо трохі больш), цікавіцца: якія сёння законы, якія змяненні чакаюцца ў жыцці, асабліва маладых людзей. Іх пытанні, якія датычацца сацыяльнай абароны, маладзёжнай палітыкі, эканамічнага развіцця дзяржавы, сведчаць пра тое, што моладзь сёння дастаткова развітая і з ёй неабходна абмяркоўваць жыццёвыя пытанні, бо гэта — наша агульнае жыццё».

Дэпутат адзначыла адзінства падыходу тых, хто працуе цяпер (у тым ліку ў Палаце прадстаўнікоў), і тых, хто пакуль стаіць перад выбарам прафесіі.

«Гэта паказчык таго, што ў будучыні мы зможам рэалізаваць тыя задачы, якія стаяць у нашай дзяржаве», — лічыць старшыня парламенцкай камісіі.

Святлана Любецкая расказала школьнікам аб ролі інстытута парламентарызму ў забеспячэнні стабільнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і актуальных задачах дэпутацкага корпуса.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Моладзі цікава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай

Папера стала выдатнай альтэрнатывай дарагім ажурным тканінам.

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.