Вы тут

Праграма XXVІІI Дня беларускага пісьменства ў Капылі


Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» прадстаўляюць праграму свята.


4 верасня

11.00-19.00 ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ 

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: "Памяць" — выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Партызаны Беларусі» выдавецкага дома «Беларусь сегодня»; «Традыцыі і сучаснасць» — выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі; «Разам з кнігай мы расцём» — выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае; «Слова пісьменніка» — выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; аўтограф-сесіі; паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі; «17 верасня — Дзень народнага адзінства» — выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава), Р-61
 
14.00–15.00 Таварыскі футбольны матч паміж камандамі пісьменнікаў і вучнямі г. Капыля.
Стадыён ДУ «Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс», вул. Партызанская, 10а
 
16.00–18.00 Імпрэза ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «Квітней, Радзіма, і яе народ». Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4

5 верасня

8.30 Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Ушэсця Гасподняга, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан. Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга. Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Капыля ўдзельнікаў экспедыцыі. Храм Ушэсця Гасподняга.

10.00-19.00 ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

  • Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:
  • «Памяць» — выстава гістарычнай кнігі, сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта «Партызаны Беларусі» выдавецкага дома «Беларусь сегодня»;
  • «Традыцыі і сучаснасць» — выстава кніг пра традыцыі і звычаі Беларусі. 
  • Дэманстрацыя абраду «Цары», уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе. 
  • Гатаванне і дэгустацыя беларускіх страў; 
  • «Разам з кнігай мы расцём» — выстава літаратуры для дзяцей і падлеткаў, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;
  • «Слова пісьменніка» — выстава-прэзентацыя выданняў членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі; 
  • Аўтограф-сесіі; 
  • Паэтычныя сустрэчы і прэзентацыі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • «17 верасня — Дзень народнага адзінства» — выстава-прэзентацыя кніг, СМІ 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя і рарытэтных рэчаў, прысвечаная Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і Дню народнага адзінства 17 верасня (аўтарскі праект лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава). Р-61
10.00-18.00 Квэст-гульня «Капыльскі рог». Пляцоўка каля Капыльскага краязнаўчага музея, пл. Леніна, 4
 
10.00-18.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе:
  • Кніжная выстава «Літаратурная спадчына Капыльшчыны»;
  • Прэзентацыя анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»;
  • Прэзентацыя віртуальных праектаў: «Кузьма Чорны — маладняковец» (сумесна з гісторыка-краязнаўчым музеям «Бацькаўшчына» Літаратурны музей Кузьмы Чорнага ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры»);
  • «Янка Скрыган — маладняковец» (сумесна з філіялам ДУА «Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Капыльскага раёна "). Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4
10.30-10.45 Адкрыццё памятнага знака Цішку Гартнаму, вул. Жылуновіча
 
10.50–11.05 Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІІ Дню беларускага пісьменства «Паштовы павільён», Р61
 
11.10–11.30 Адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі. Парк, пл. Леніна
 
11.30–11.50 Узнагароджанне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка «Малая радзіма вялікіх людзей», прысвечанага творчасці пісьменнікаў Капыльшчыны. Капыльскі раённы цэнтр культуры, пл. Леніна, 4
12.00–14.00 УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
  • Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Галоўная сцэна, пл. Леніна
14.00-15.30 Паэтычна-музычная кампазіцыя «Беларусь, мы з табою — адзіны!» грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Галоўная сцэна, пл. Леніна
 
14.00-15.00 Правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Лаўскі бой». Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса)
 
10.00–19.00 Пляцоўка «Літаратурнае кафэ»:
  • Літаратурна-музычная кампазіцыя «Песняры беларускага слова» (прысвечана творчасці беларускіх паэтаў);
  • «Літаратурны батл»;
  • Выступленне ўдзельнікаў народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»;
  • Інтэрактыў «Літаратурная мазаіка» (конкурс эпіграм, бурымэ, літаратурныя віктарыны і інш.). Парк алеі пісьменнікаў, пл. Леніна
  • Пляцоўка «Літаратурны зэдлік»: любы жадаючы зможа прачытаць верш ці ўрывак з прозы. Трансляцыя чытання будзе ажыццяўляцца праз youtube-канал і сацсеткі мерапрыемства. Парк алеі пісьменнікаў, пл. Леніна
10.00-19.00 Абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі» з удзелам тэатраў гульні і гумару Мінскай вобласці і іншых абласцей рэспублікі:тэматычная выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гумарыстычнага характару народных майстроў Мінскай вобласці; Гумарыстычная праграма народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці». Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса).
 
10.00-19.00 Пляцоўка «Паштовы павільён» (РУП паштовай сувязі «Мінскаблпошта»):
  • Старт праекта ў фармаце пасткросінгу «Паштоўка.БЕЛ» (гасцям і ўдзельнікам свята будзе прапанавана запоўніць тэматычныя паштоўкі да Дня пісьменства і перадаць іх работніку паштовай сувязі для далейшай адпраўкі праз аддзяленне РУП "Белпошта«);
  • Экспазіцыя паштовай прадукцыі;
  • Выстава картак для пасткросінга;
  • Дабрачынная падпіска для дзіцячых дамоў;
  • Тэматычная фотазона «Паштовы павільён», вул. Партызанская
10.00-19.00 Выстава вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Рамесніцкі гасцінец» пры ўдзеле ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці». вул. Жылуновіча, Р61.
 
10.00-19.00 Сцэнічная пляцоўка "Роднае слова, родныя песні”:выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы па побытавых танцах. Рыначная плошча
 
10.00-19.00 ART-квартал «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына»: паказ спектакляў лялечных тэатраў «Батлейка»; прэзентацыя брэндаў Капыльскага раёна (традыцыя закладнога ткацтва ручнікоў, якая мае статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і інш.). Рынкавая плошча.
 
10.00-19.00 Пляцоўка «З гульнёй праз стагоддзі» — інтэрактыўныя майстар-класы з прыцягненнем гледачоў у беларускія народныя гульні. Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса).
 
10.00-19.00 Дзіцячая пляцоўка:
  • Інтэрактыўная экспазіцыя дзіцячых бібліятэк Мінскай вобласці; тэрыторыя перад райвыканкамам.
  • Мастацкі пленэр навучэнцаў ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў»;
  • Квэст-гульні, атракцыёны. Зона адпачынку (Р61, насупраць будынка лясгаса).
10.00-19.00 Выстава ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці «Міншчына-міні», «Міншчына-літаратурная». вул. Партызанская.
 
10.00-19.00 Тэматычная пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая будзе арганізавана ўстановай «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» з ужываннем музейнага мабільнага комплексу, установай «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» з выкарыстаннем літаратурных экспазіцый і Саюза мастакоў з выставай «Мірны час», вул. Жылуновіча.
 
10.00-19.00 Праца спартыўных пляцовак: ДУ «Капыльскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс»:
  • Спаборніцтвы па міні-футболу сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў;
  • Спаборніцтвы па кулявой стральбе і дартсу;
  • Паказальныя выступленні спартсменаў-навучэнцаў ДУ «Капыльская СДЮШАР» (аддзяленне «Біятлон») на лыжа-ролернай трасе;
  • Спаборніцтвы па футболе сярод вучняў;
  • Праца футбольнай і баскетбольнай пляцовак;
  • Спартыўная пляцоўка па вул. Максіма Горкага:
  • Фестываль маладзёжных каманд па варкаўце;
  • Турнір па стрытболе сярод спартыўных клубаў арганізацый і ўстаноў

19.30-21.00 ЗАКРЫЦЦЁ XXVІІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Галоўная сцэна пл. Леніна

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.