Вы тут

Сталі вядомымі імёны пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі


Сёлета, падчас урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства ў Капылі, была ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Гэта свайго рода вынік вялікай, шматгадовай працы мноства беларускіх пісьменнікаў. Прэмія ўручалася ў шасці намінацыях: «лепшы твор (зборнік) паэзіі», «лепшы твор прозы», «лепшы твор публіцыстыкі», «лепшы твор для дзяцей і юнацтва», «лепшы твор літаратурнай крытыкі» і «дэбют». Нагадаем, што на прэмію прэтэндавала 59 пісьменнікаў.


Падчас віншавання лаўрэатаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Пярцоў адзначыў:

— Я ўпэўнены, што дзякуючы нашаму конкурсу, у Беларусі будуць нараджацца новыя пісьменнікі і новыя творы, якія дапамогуць пабудаваць моцную, квітнеючую і незалежную Беларусь.

Пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі:

  • Віктар Шніп у намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі. Паэт атрымаў узнагароду за кнігу вершаў «Белае, чорнае і залатое».
  • Віктар Праўдзін у намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і...».
  • Алесь Карлюкевіч у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі» за кнігу «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі».
  • Аляксандр Радзькоў у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі».
  • Паліканіна Валянціна ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» за кнігу «Усіх мацнее дабрыня».
  • Стройлава Кацярына ў намінацыі «Дэбют» за кнігу «Насустрач Любві».

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, Мікалай Чаргінец, адзначыў:

— Мяркую, што мы з упэўненасццю можам сказаць: селёта пісьменнікі святкуюць літаратурныя Дажынкі — падводзім вынікі сваёй працы. Беларуская кніга стала здабыткам свайго народа. Вельмі прыемна, што ў пісьменніцкія рады прыйшлі новыя таланты.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.