Вы тут

Пахаладанне адмяняецца. З сярэдзіны тыдня да нас вяртаецца «старое» лета


У першы тыдзень восені сапраўднае арктычнае паветра, якое паступіла на тэрыторыю краіны, закінула нас па тэмпературным рэжыме адразу на месяц наперад. Так, за нядзельныя суткі сярэдняя тэмпература паветра склала 6—10 цяпла, што на 4—7 градусаў ніжэй за кліматычную норму і характэрна для першай дэкады кастрычніка. У начныя гадзіны ў нядзелю і панядзелак у паветры і на вышыні 2 сантыметраў ад паверхні глебы назіраліся замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. І сёння ўдзень будзе нягорача, але з 8 верасня да нас зноў прыйдзе хваля ўпэўненага цяпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо літаральна з серады надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса, якая распаўсюджваецца з боку Заходняй Еўропы. Усталюецца цёплае надвор'е. Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль, па поўначы — да 10 цяпла. Удзень будзе ад плюс 18 градусаў да 23 цяпла.

У чацвер і пятніцу нас чакае сапраўды камфортнае надвор'е. Спачатку ў чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі будзе туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы павысіцца і складзе 6—13 градусаў вышэй за нуль, але ў асобных раёнах краіны будзе ад 3 да 5 цяпла. Удзень сонца нагрэе паветра да плюс 19—25 градусаў. На наступны дзень, у пятніцу, нас будзе наогул «прыпякаць». У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 цяпла, удзень — ад плюс 20 да плюс 26 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, і ў выхадныя на тэрыторыі нашай краіны захаваецца даволі цёплае надвор'е.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.