Вы тут

Восеньская апрацоўка саду ад шкоднікаў і хвароб


Вось і наступіла восень. Пара б правесці восеньскае апырскванне саду ад хвароб і шкоднікаў.


Калі і навошта

Лічыцца, што восеньскую знішчальную апрацоўку саду ад хвароб і шкоднікаў варта праводзіць ужо пасля лістападу, калі расліны цалкам пяройдуць у стан спакою: пупышкі «закрыюцца» і стануць недасяжныя для пападання магутных і моцных раствораў, якімі вы будзеце іх апырскваць.

Аднак ёсць меркаванне, што мэта знішчальнай восеньскай апрацоўкі, наадварот, заключаецца ў знішчэнні лістоты да таго, як яна сама цалкам пажоўкне і ападзе. Пры гэтым не варта баяцца, што пупышкі «згараць» ад такога раствору, бо ў гэты час яны ўжо гатовыя да ўсяго.

Справа ў тым, што якраз нанясенне на лістоту магутных і моцных доз раствораў павінна прывесці да знішчэння шкоднікаў і хвароб яшчэ на расліне, то-бок, да таго як лісты ўпадуць на зямлю і патагены схаваюцца ў глебе (сыдуць у зямлю на недаступную глыбіню, дзе перазімуюць і распачнуць сваю шкодную актыўнасць вясной).

Дарэчы! Пасля таго як апрацаваныя лісты апынуцца на зямлі, можна будзе пакласці іх у кампост для яго ўзбагачэння жалезам альбо пакінуць на зямлі (у якасці мульчы). Але гэта ў выпадку, калі расліны хварэлі нямоцна. Калі ж хвароб было шмат, то лісце лепш спаліць, а попел выкарыстоўваць у якасці падкормкі жалезам.

Аднак, калі для апрацоўкі вы выкарыстоўваеце медны купарвас або бардоскую вадкасць, то закладваць лісце ў кампост ўжо не варта.

Акрамя таго, такая апрацоўка саду (да лістападу, з мэтай знішчэння лістоты) дазволіць забяспечыць значна лепшую зімоўку раслін.

Як гэта працуе?

Заўчаснае пашкоджванне лісця (увядзенне іх у стрэсавую сітуацыю) дае сігнал расліне пра тое, што зіма блізка, а значыць, час актыўна рыхтавацца да надыходу маразоў. Такая апрацоўка паскарае выспяванне лазы вінаграду, галін у парэчак, парасткаў руж і іншых раслін.

Такім чынам, апрацаваць сад яшчэ па лісці трэба за 1-2 тыдні да пачатку натуральнага лістападу, але строга пасля заканчэння плоданашэння і ўборкі ўраджаю.

Папярэджанне! Не палохайцеся, калі праз 2-3 дні ўсе лісты счарнеюць і будуць выглядаць апечанымі. Менавіта такі і павінен быць эфект — лісты павінны «згарэць».

Чорны колер — гэта не толькі колер лісця, якое адмірае, але і факт таго, што адбываецца інкрустацыя кары галін солямі жалеза, якія будуць некаторы час засцерагаць яе ад пранікнення розных патагенаў.

Інакш кажучы, знішчальнае апырскванне саду восенню можа вар'іравацца ў залежнасці ад бягучых умоў надвор'я, але звычайна праводзіцца ў кастрычніку.

У любым выпадку, паспець правесці апырскванне трэба да маразоў, бо большасць сродкаў працуе толькі пры дадатных тэмпературах (як правіла, +5 градусаў).

Якія расліны апрацоўваць

Правесці апырскванне пажадана абсалютна для ўсіх дарослых пладовых дрэў (яблыні, грушы, вішні, чарэшні, слівы, абрыкоса, персіка), ягадных кустоў (малін, парэчак, агрэсту, трускалак, вінаграду) і іншых дэкаратыўных раслін і кветак (руж, гартэнзій, флёксаў).

Маладыя саджанцы дрэў і кусты, пасаджаныя гэтай вясной, апрацоўваць не варта — лепш дачакацца наступнага года і правесці вясновую знішчальную апрацоўку саду.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.