Вы тут

Таццяна Аўтухова: Нагода асэнсаваць вечныя каштоўнасці


Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы Таццяна Аўтухова:


— Засталося зусім мала часу, да таго як беларускі народ упершыню будзе святкаваць Дзень народнага адзінства. Напярэдадні міжвольна ўспамінаецца недалёкае мінулае. Тое, што падзеі другой паловы 2020 года не скончыліся згодна з задумай арганізатараў пратэсных акцый — вынік адзінства народа. У складаны для грамадства перыяд гісторыі здаровы розум, згуртаванасць і смеласць дапамаглі выстаяць пад вонкавым і ўнутраным ціскамі. Толькі калі мы адзіныя, мы — непераможныя. Гэта, упэўненая, — чарговы подзвіг беларускага народа, які па праве заслужыў новае дзяржаўнае свята.

У тым, да чаго прыводзіць слабая дзяржаўная ўлада і бяздумная палітыка, умяшанне ў інтарэсы іншых краін, мы пераконваемся на прыкладзе суседняй Украіны і падзей, якія разгарнуліся цяпер у Афганістане. Таму вельмі важна, каб у знамянальны дзень 17 верасня кожны беларус яшчэ раз прапусціў праз душу і сэрца такія паняцці як суверэнітэт, незалежнасць, адзінства, мір і бяспека.

Запісаў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.