Вы тут

Галоўчанка разлічвае на аднаўленне пасажырскіх чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Расіяй на дакавідным узроўні


Пасажырскія чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй трэба аднавіць на дакавідным узроўні. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з генеральным дырэктарам — старшынёй праўлення ААТ «РЧ» Алегам Белазёравым, перадае БелТА.


«Мінулы год быў даволі праблемным для пасажырскіх перавозак. З красавіка 2020 года да лютага 2021-га транспартныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй былі лімітаванымі. З лютага пачалося паэтапнае аднаўленне. Быў рэалізаваны важны праект па запуску дзённых пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Масквой. Гэта знакавы этап. Такі праект трэба развіваць, паколькі ён карыстаецца попытам. Спадзяюся, дастаткова хутка будуць канчаткова зняты абмежаванні на транспартныя зносіны і мы зможам выйсці на аднаўленне паўнацэннага курсіравання ўсіх пасажырскіх паяздоў на дакавідным узроўні. Нагадаю, што іх было 28. З іх 17 — фарміравання Беларускай чыгункі, астатнія расійскія», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр закрануў таксама тэму перавозак грузаў па чыгунцы. «Чакаем далейшы рост грузаперавозак паміж Беларуссю і Расіяй з улікам таго, што з-за вядомых абставін мы пераарыентуем свае таварныя патокі па расійскіх лагістычных калідорах. У сувязі з гэтым вельмі значная роля чыгуначнага транспарту. Рэалізацыя праекта па перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз парты РФ — добры прыклад таго, як у сціслыя тэрміны ўдалося пры палітычнай падтрымцы падрыхтаваць лагістычную схему і захаваць эканамічную мэтазгоднасць для абодвух бакоў. Задачу па пераарыентацыі такіх аб’ёмаў грузапатокаў удалося вырашыць хутка дзякуючы належнай матывацыі і зацікаўленасці. Хачу выказаць удзячнасць за канструктыўнае супрацоўніцтва. Упэўнены, што гэты вопыт дапаможа нам у маштабаванні такіх праектаў. Мы зацікаўлены задзейнічаць усю транспартна-лагістычную інфраструктуру Расіі, асабліва з улікам таго, што мы вельмі блізка падышлі да чарговага этапу нашай эканамічнай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў ён.

Прэм’ер-міністр Беларусі і кіраўнік РЧ абмеркавалі таксама развіццё транзітнага патэнцыялу, грузаперавозкі па лініі Кітай — Еўропа — Кітай.

Алег Белазёраў у размове з журналістамі адзначыў, што дзённыя скорасныя паязды, якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, вельмі запатрабаваныя. "Цяпер мы рэалізуем нашы планы па павелічэнні колькасці пасажыраў, павелічэнні састаўнасці з 5 вагонаў да 10. Плануем і ў далейшым аб’ядноўваць нашы намаганні, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы для нашых пасажыраў, магчыма, разгледзім варыянт стварэння сумеснай кампаніі",- дадаў ён. Кіраўнік РЧ таксама расказаў, што абмяркоўваюцца пытанні павелічэння аб’ёмаў транзіту грузаў праз тэрыторыю дзвюх дзяржаў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».