Вы тут

На АНТ пакажуць фінал ХІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2021»


На тэлеканале АНТ у вячэрнім эфіры гледачоў чакае паказ фіналу ХІІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2021». Вырашальнае шоу пройдзе 10 верасня ў Палацы спорту, дзе пераможніцу вызначыць журы, а пасля яна прадставіць Беларусь на конкурсе «Міс свету».


Дзяўчаты, якія будуць спаборнічаць за тытул і карону, сур'ёзна рыхтуюцца да адказнага дня. Ён, як вядома, часам можа стаць стартам кар'еры, напрыклад у мадэльным бізнесе. Прыгажуні з розных абласцей нашай краіны, у тым ліку і са сталіцы, на працягу апошняга месяца старанна адточвалі сваё майстэрства дэфіле, прымяралі новыя вобразы, рыхтаваліся да творчых конкурсаў, працавалі над фізічнай формай, удзельнічалі ў фотасесіях, розных мерапрыемствах — адным словам, настройваліся на тое, каб у адзін з важных дзён свайго жыцця быць «на вышыні» і найлепшым чынам прэзентаваць сябе. Сярод удзельніц — 29 прадстаўніц розных тыпажоў і ўзростаў, прафесій і захапленняў. Патрабаванні да іх на стадыі адбораў, як і ў мінулыя гады, былі наступныя: узрост ад 18 да 24, рост не ніжэйшы за 174 см і знешнія даныя, а таксама статус «не замужам» і грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Каму ў выніку ўсміхнецца фартуна, прагназаваць не бяромся, але ж, думаем, кожная з дзяўчат верыць і спадзяецца на ўласную перамогу. Што ж, паглядзім, чые прагнозы спраўдзяцца сёння ўвечары. Пачатак шоу «Міс Беларусь — 2021» у 21.15 на АНТ.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.