Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Роля органаў следства ўзрастае


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаецца ў Палацы Незалежнасці са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкінымі.


Фота: president.gov.by

Прэзідэнт Беларусі ў пачатку размовы падзякаваў суразмоўцу за візіт і адзначыў яго важнасць у сувязі з тым, што ў нашай краіне не так даўно Следчы камітэт узначаліў новы кіраўнік.

«Вельмі важна на першых парах вопытнаму чалавеку сустрэцца з нашым маладым старшынёй, падказаць нешта, параіць і самае галоўнае — скаардынаваць дзейнасць. У нас нядрэнны ў цэлым склад следчых органаў. Бываюць людзі і слабыя , і моцныя, але ў цэлым нядрэнныы склад. Падрыхтаваныя, адказныя, сумленныя людзі. Калі вам давядзецца з кімсьці пазнаёміцца, вы ўбачыце, асабліва ў кіраўніцтве — моцныя хлопцы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што 12 верасня будуць адзначаць дзень супрацоўніка следчых органаў. Па словах Прэзідэнта, Аляксандр Бастрыкін як ніхто іншы разумее значнасць работы гэтага ведамства. 

«Я хацеў бы вас павіншаваць і ў асобе нашага старшыні, і ў асобах кіраўнікоў Беларусі і Расіі нашых хлапцоў, якія кожны дзень працуюць над раскрыццём злачынстваў, усё робяць для таго, каб сумленнасць перамагла», — дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоча падчас размовы паслухаць прапановы і заўвагі кіраўніка расійскага Следчага камітэта па многіх пытаннях.

«Акрамя іншага, вы ж яшчэ і вучоны чалавек, і буйны, вопытны кіраўнік. Прывітанне вам ад вашага начальніка (Уладзіміра Пуціна. — «Зв.»). Учора з ім да двух часоў ночы праблемы абмяркоўвалі. Потым кажу: «Паеду дамоў, бо Бастрыкін мяне чакае». «Як Бастрыкін?» — здзівіўся. Кажу: «Аляксандр у Мінску мяне чакае», — паведаміў кіраўнік краіны.
Паводле яго, перамовы ў Крамлі былі добрыя, дамовіліся лідары пра многае.

«Гэта вельмі сур’ёзныя дамоўленасці. Такіх крокаў мы яшчэ не прадпрымалі, як за гэтыя тры гады падрыхтоўкі і выдачы саюзных праграм. Сёння іх урады будуць абмяркоўваць у Мінску на пасяджэнні Саюзнага Саўміна. Дзесьці 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзём гэта мерапрыемства — Вышэйшы дзяржсавет», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён мяркуе, што на сустрэчы будуць канчаткова зацверджаны ўсе 28 саюзных праграм.
«Трэба пласт цэлы перавярнуць заканадаўства, каб да гэтых дамоўленасцяў прыстасаваць унутранае заканадаўства, перапрацаваць асабліва нашы дзяржаўныя дагаворы. Яны таксама павінны адпавядаць дамоўленасцям», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як дадаў кіраўнік краны, на перамовах у Маскве шмат увагі удзялілі пытанням бяспекі, дамовіліся, што будуць падтрымліваць узаемадзеянне следчых.

«Міжнародная абстаноўка да гэтага штурхае. Глядзіце, у Афганістане, на поўдні побач з Афганістанам, у Іраку, Сірыі, Лівіі, Ліване адбываюцца падзеі. Ідзе паток бежанцаў, наркотыкі захлёстваюць Расію і Беларусь. Змагацца — следчым. Узрастае роля органаў следства, органаў папярэдняга дазнання. Будзем працаваць разам», — канстатуе Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка скарыстаўся магчымасцю і падзякаваў расійскім органам бяспекі за дапамогу, выкананне просьбаў. Не адмаўляюць расіне падзяліцца вопытам, ведамі, матэрыяльнай базай.

Аляксандр Бастрыкін адзначыў, што ў сумеснай рабоце следчых органаў з’яўляюцца новыя віды злачынстваў. «Экстрэмізм, тэрарызм, як „афганскі сіндром“ мы гэта ў Расіі ўжо адчуваем. Вы казалі ў адным з інтэрв’ю, што і Беларусь пачынае гэта адчуваць. Таму сёння мы будзем падпісваць новыя пратаколы аб супрацоўніцтве Следчых камітэтаў у імя нашай агульнай перамогі на фронце барацьбы са злачыннасцю», — акцэнтаваў увагу кіраўнік расійскага Следчага камітэта.


Каментарый ў тэму

Пасля сустрэчы на вышэйшым узроўні для дэлегацыі Следчага камітэта Расіі арганізавалі экскурсію па Палацы Незалежнасці. Сваімі ўражаннямі ад убачанага з журналістамі падзяліўся кіраўнік упраўлення вучэбнай і выхаваўчай працы СК Расіі Сяргей Пятроў.

«Палац вельмі ўражвае, мае свой каларыт. Вельмі прыемна тут знаходзіцца, урачыста, святочна, знакава», — адзначае госць.

Акцэнтаваў увагу Сяргей Пятроў і на сумеснай дзейнасці дзвюх ведамстваў, напрацаванай за 10-годдзе існавання Следчых камітэтаў у дзвюх краінах.

«Безумоўна Следчыя камітэты Расіі і Беларусі будуць сябраваць і далей. На рабочай сустрэчы нашы старшыні пра гэта выказаліся. І мы ўпэўненыя, што супрацоўніцтва будзе прадуктыўным. Па раскрыцці крымінальных спраў, і па агульных узаемаадносінах у нас ўсё добра. Адзінае, што ўскладніла работу, — пандэмія», — сказаў супрацоўнік ведамства, адзначыўшы, што эпідэміялагічная абстаноўка паменшыла колькасць вочных кантактаў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».