Вы тут

Стартавалі беларуска-расійскія вучэнні «Захад — 2021»


Найбольш яркія эпізоды сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі можна было назіраць у пятніцу на палігоне «Брэсцкі».


Па легендзе аднаго з этапаў, механізаваны батальён атакаваў перадавыя сілы праціўніка. Папярэдне правёўшы разведку, на арэне баявых дзеянняў з’явілася штурмавая авіяцыя — снарады трапілі ў цэль. Для таго каб праціўнік развярнуў свае сілы, механізаваны батальён ажыццявіў стрэльбы. Адначасова ў атаку з умоўным праціўнікам уступілі артылерысты, мотастралкі, танкісты, лётчыкі. Увесь час у небе кружылі беспілотныя лятальныя апараты — за тым, што адбывалася на полі бою, вайскоўцамі ажыццяўляўся кантроль.

— Для нас гонар — адпрацоўваць задачы плячом да пляча з нашымі братамі-расіянамі, адстойваць рубяжы нашай Радзімы, — адзначыў пасля ажыццяўлення задач камандзір 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі палкоўнік Аляксандр ЛАЎРЭНАЎ. — Ваеннаслужачыя брыгады ўпэўнена прадэманстравалі свае навыкі, баявое майстэрства падчас вядзення абарончага бою. Усе задачы паспяхова былі выкананы. Умоўны вораг быў разбіты і пераможаны.

Як удакладніў камандзір брыгады, вайскоўцы ў тым ліку адпрацоўвалі новыя метады барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, вядзенне манеўранай абароны.

Для камандзіра 1-й гаўбічнай самаходнай артылерыйскай батарэі старшага лейтэнанта Дзмітрыя КАРНІЛОВІЧА гэта не першае вучэнне. Такое маштабнае — дэбютнае. «Для мяне сённяшні дзень як свята: я даўно марыў паўдзельнічаць у манеўрах, максімальна набліжаных да рэальных, — падзяліўся ваеннаслужачы. — З пастаўленымі задачамі маё падраздзяленне справілася на ацэнку „добра“. Да манеўраў мы грунтоўна рыхтаваліся, таму нечаканасцяў не было».

Вераніка КАНЮТА

Фота Аліны МАЗАВЕЦ

Брэсцкая вобласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».