Вы тут

Сталічныя школьнікі на адзін дзень сталі студэнтамі хімічнага факультэта БДУ


Сталічныя школьнікі на адзін дзень сталі студэнтамі хімічнага факультэта БДУ дзякуючы старту прафарыентацыйнага праекта «Chemіcal Shadow day BSU — Цень на Дзень БДУ». Акцыя была ініцыяваная студэнтамі хімфака для знаёмства старшакласнікаў з прафесіяй хіміка і аказання ім дапамогі ў выбары будучай спецыяльнасці і месца вучобы.


Фота з сацыяльных сетак.

Першымі ўдзельнікамі сталі старшакласнікі, якіх адабралі па выніках ацэньвання іх матывацыйных лістоў. Унікальнасць праекта заключаецца ў атрыманні магчымасці школьнікам правесці дзень у навуковых лабараторыях, каб канчаткова вызначыцца з кірункам будучай прафесіі. Сёння падрыхтоўка хімікаў у БДУ праводзіцца па шасці спецыяльнасцях, кожная з якіх мае сваю спецыфіку з улікам спалучэння фундаментальных ведаў і навуковага падыходу. Акцэнт у дадзеным праекце зроблены на пашырэнні ўяўлення школьнікаў аб практычным значэнні хімічных навук.

Для хлопцаў і дзяўчат правялі экскурсіі па лабараторыях факультэта і Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем. Школьнікі змаглі далучыцца да работы навукоўцаў, даведацца аб інавацыйных распрацоўках, убачыць хімічныя доследы ў рэальнасці і атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, ад вядучых навуковых спецыялістаў.

Так, гасцей запрасілі ў лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі, хіміі свабодных радыкалаў, тэхналогіі лекаў, біяхіміі лекавых прэпаратаў, лекавых прэпаратаў на аснове поліцукрыдаў і іншыя. Акрамя таго, абітурыенты атрымалі кансультацыйную дапамогу па пытаннях паступлення на хімічны факультэт.

Плануецца, што акцыя будзе праводзіцца рэгулярна, два разы на год. Пакуль яна носіць пілотны характар, каб ацаніць яе запатрабаванасць сярод школьнікаў.

Хімічны факультэт БДУ ўяўляе сабой найбуйнейшы навукова-даследчы і педагагічны комплекс. Студэнты маюць магчымасць стажыравацца ў аўтарытэтных навукоўцаў і працаваць над сумеснымі праектамі. Будучыя хімікі атрымліваюць фундаментальныя тэарэтычныя веды і вучацца прымяняць іх на практыцы, авалодваюць найноўшымі методыкамі хімічнага аналізу і даследавання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Цень на дзень: хімія з акцэнтам на практыку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Перакрылі кісларод. Чаму ва Украіне склалася патавая сітуацыя падчас пандэміі?

Украіна выйшла на трэцяе месца ў свеце і першае ў Еўропе па смяротнасці ад COVІD-19.

Грамадства

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Размовы на кухні. Альбо ткаць, альбо прасці, альбо песенкі спяваць

Сёння гутарка прысвечана выбару прафесіі для хлопцаў і дзяўчат.

Грамадства

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

Як выбраць самыя дакладныя тэрмометр і танометр

У апошнія гады з прычыны пандэміі многія медыцынскія тэрміны сталі агульнаўжывальнымі словамі.

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.