Вы тут

Валянціна Бегеба: 17 верасня сімвалізуе глыбокія гістарычныя традыцыі народа


Валянціна БЕГЕБА, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы:


— Свята, якое мы будзем адзначаць на гэтым тыдні, сімвалізуе глыбокія гістарычныя традыцыі нашага народа. Адна з іх — традыцыя яднання для дасягнення агульных мэт. Спрадвеку ў нашым краі ўсё важнае рабілі талакой, гэта значыць, разам, агульнымі намаганнямі. Вось і цяпер мы павінны аб'яднацца, каб забяспечыць мір і спакой у краіне як залог магчымасці для стваральнай працы.

Менавіта адказнасць за лёс Айчыны пабуджае кожнага з нас пераадольваць выклікі сучаснасці, захоўваць культурную самабытнасць, рухацца далей з апорай на традыцыі і напрацоўкі папярэднікаў. Думаю, што кожны з нас зараз адчувае адказнасць за сучаснае і будучае Беларусі. І гэтая адказнасць найперш увасабляецца ў паўсядзённай працы, а таксама актыўнай грамадскай пазіцыі.

Праца як і раней, так і цяпер — галоўнае, з працы пачынаецца дабрабыт кожнага грамадзяніна і краіны ў цэлым. Калі кожны будзе творча, самааддана працаваць на сваім рабочым месцы, мы многага зможам дасягнуць. Важна знаходзіць рэзервы ў сабе, не спыняцца на дасягнутым, увесь час займацца самаадукацыяй і павышэннем свайго ўзроўню. Кожны раз гэта падкрэсліваю, калі даводзіцца быць у маладой аўдыторыі.

Найперш у моладзі нам трэба выхаваць павагу да чалавека працы і працы як адзінай крыніцы дабрабыту і творчай самарэалізацыі. Павага да працы ў шырокім сэнсе, павага да мацярынства, шанаванне старэйшых, сваёй гісторыі, малой радзімы — гэта і ёсць падмуркі, на якіх можна будаваць народнае адзінства.

Прапаную ўспомніць не такую далёкую гісторыю, пасляваенны час, час юнацтва нашых бацькоў. Калі краіна фактычна ляжала ў руінах, яны здолелі яе ўзняць, адрадзіць, пабудаваць эканоміку менавіта таму, што праявілі адзінства. Такіх прыкладаў у нашай гісторыі многа.

Народнае адзінства — гэта неад'емны аспект сучаснага грамадства, а яшчэ залог стабільнага і паспяховага развіцця на доўгія гады наперад, найважнейшы паказчык сталасці грамадства.

Запісала Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».