Вы тут

Пояс адзінства рэгіёнаў


Выстаўка дэкаратыўна-прыкладнаго мастацтва «Пояс Адзінства» разгарнулася ў зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці.


Фота: БелТА

Экспазіцыя прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства. Кожны рэгіён падрыхтаваў стэнд з работамі разнастайных відаў народнага мастацтва, характэрнымі для вобласці. 

Так, Магілёўшчына знакамітая сваёй керамікай. Мясцовыя майстры выпрацавалі ўласны выбітны стыль стварэння глінянага посуду і цацак. Брэсцкі рэгіён прадставіў традыцыйнае і сучаснае мастацтва краю. Даўніну ўвасабляюць экспанаты музейнага фонду, а сучаснасць — работы вышыўкі і ткацтва. Асноўная ідэя стэнда Гомельскай вобласці — «Рай на зямлі».

Метафарычнае паняцце гамяльчане перадаюць праз унікальнасць мясцовых абрадаў і песень. Гродзенская вобласць зрабіла ў сваім стэндзе акцэнт на традыцыях ткацтва, выпечкі караваяў, стварэння выцінанак. Віцебшчына ў Палацы Незалежнасці экспануе «маляванкі» ў выглядзе распісных дываноў, аформленых у рамкі, і прэзентуе ўменне спіральнага пляцення вырабаў з саломы. Мінская вобласць дэмаструе тэхналогію пляцення паясоў і вырабу драўнянага посуду. Аўтары тэматычнай зоны сталіцы зрабілі акцэнт на саломапляценні і выцінанках. 

Адкрыў выстаўку міністр культуры Анатоль МАРКЕВІЧ. Па яго словах, свята народнага адзінства сімвалізуе сабой узаемаразуменне, узаемапавагу і добразычлівыя адносіны паміж людзьмі. Наша мова, літаратура, мастацтва, музыка з’яўляюцца культурным кодам нацыі, якія вызначае беларусаў сярод усіх народаў свету. Анатоль Маркевіч растлумачыў, чаму выстаўка атрымала назву «Пояс Адзінства». «Пояс — гэта гістарычная рэч, якая заўсёды аберагала яе ўладальніка ад розных хваробаў і напасцяў, з’яўляючыся самым распаўсюджаным элементам нацыянальнага касцюма ўсіх жыхароў Беларусі. Сёння, я ўпэўнены, што кожны з нас атрымае сапраўдную асалоду ад тых здабыткаў, што нам падарылі вялікія майстры. Мы будзем мець магчымасць дакрануцца да нашай вялікай спадчыны, вытокаў і каранёў», — сказаў міністр культуры.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб ОТЧЫК адзначыў, што выстава ў Палацы Незалежнасці можа стаць яшчэ адным крокам да заснавання ў краіне музея дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. «Мастацтва яднае наш народ, розныя дзяржаўныя ўстановы, рознага кшталту мастакоў і нашы рэгіёны. Выстава вельмі яскравая. Я лічу, што гэта першы штуршок да з’яўлення ў нашай краіне музея дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Беларускі саюз мастакоў пра гэта марыць, дбае і, я спадзяюся, мы вернемся да гэтага пытання», — падкрэсліў Глеб Отчык.

Старшыня савета спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына ДУЛАВА заўважыла, што на выстаўцы аб’яднаны традыцыі, што немагчыма пераацаніць: «Я сёння асабліва ганаруся, што наша выстаўка агучана спрадвечнай музыкай. Мы слухаем сёння спаконвечныя беларускія народныя інструменты, тую культуру, якая нарадзілася з нетраў народнай творчасці. Я маю на ўвазе прафесійную культуру. Нашы інструменты здольныя выконваць вельмі складаныя партытуры. Я ганаруся тым, што гэта робіць у тым ліку і наша выдатная творчая моладзь».

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».