Вы тут

На сваёй зямлі


Ігара Каранеўскага механізатара АТ «Прынёманскі» Навагрудскага раёна, я застаў на працоўным месцы — за рулём кормаўборачнага камбайна. Ён адзін з тых, хто атрымаў з рук Прэзідэнта напярэдадні Дня народнага адзінства высокую дзяржаўную ўзнагароду — ордэн Пашаны. Але адзначаць няма калі: кожны пагодны дзянёк у сялян на ўліку.


Ігару Каранеўскаму крыху больш за пяцьдзясят. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, жыве ў старажытай Любчы. Дваццаць трэці год працуе ў сельскай гаспадарцы. Па працы мае пашану — летась прызнаваўся «Чалавекам года Гродзеншчыны», мае медаль «За працоўныя заслугі».

Калі б не 17 верасня 1939-га — нічога б гэтага ў яго жыцці не было. Варта пагартаць старонкі «Звязды» 82-гадовай даўнасці (а сёння ў чытачоў ёсць такая магчымасць), каб зразумець, як ставіліся да беларускіх сялян за польскім часам. З зусім недалёкай ад Любчы вёскі Рубяжэвічы «гвалтоўна ўвялі 180 коней. На жудасныя крыкі і просьбы паліцэйскія адказалі збіваннем». Ці была будучыня ў нашчадкаў тых, каго не лічылі за людзей, адмаўлялі ў праве жыць у дастатку і звацца народам?

...У распараджэнні Ігара Каранеўскага — тры жалезныя кані — вясною на «Расе-05» ённосіць мінеральныя ўгнаенні, зімою на трактары МТЗ працуе на падвозцы, летам і восенню — на кормаўборачным камбайне «Ягуар» на сенажы і на сіласе. Летам скасіў 33 тысячы тон траў. Цяпер убірае кукурузу на сілас, ужо ўбраў 12 тысяч тон. Чалавек шчыра працуе на сваёй роднай зямлі. Мае за працу матэрыяльную ўзнагароду і пашану. Як мы, беларусы, кажам: пэўна, яно так і трэба.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».