Вы тут

Асенні сезон палявання на птушыную дзічыну адкрываецца ў Беларусі


Асенні сезон палявання на птушыную дзічыну адкрыецца ў Беларусі 18 верасня і будзе доўжыцца да 11 снежня, паведаміў БелТА намеснік начальніка інспекцыі — начальнік аддзела дзяржкантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдатаў.


«З трэцяй суботы верасня пачынаецца сезон палявання на гусака белалобага, гуменніка, шэрага і казарку канадскую (жывёлы любога полу і ўзросту). Працягнецца ён па другую нядзелю снежня. Паляванне дазволена ў светлы час сутак. Дазволеныя спосабы — ружэйны з падыходу, з засады, з пад’езда з маламерных судоў; безружэйны — з выкарыстаннем лоўчых птушак», — адзначылі ў інспекцыі.

Здабываць дзічыну можна гладкаствольнай зброяй з патронамі, забяспечанымі шротам. Дапамагаць паляўнічаму могуць усе пароды сабак акрамя ганчакоў і хартоў.

За парушэнне правілаў палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу з канфіскацыяй або без канфіскацыі прылад палявання з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?