Вы тут

Мужчына завалодаў мінімум 20 кватэрамі мінчан. Падманутых ім грамадзян можа быць больш


Мужчына падмануў мінімум 25 грамадзян, завалодаўшы іх маёмасцю і сродкамі на суму больш за 400 тыс. долараў у эквіваленце. Узбуджана крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, паведамілі ў УСК па Мінску.


Фота: sk.gov.by

З 2011 па 2020 г. фігурант займаўся злачыннай дзейнасцю. У некаторых эпізодах 45-гадовы абвінавачаны падшукваў уласнікаў сталічных кватэр або прыватных дамоў з ліку людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, інвалідаў, былых выхаванцаў інтэрнатаў, састарэлых. Мужчына пераконваў іх прадаць сваё жыллё ў Мінску, каб атрымаць больш таннае за горадам і розніцу ў кошце.

На справе ахвяры заставаліся як без выручаных за продаж маёмасці грошай, якія прысвойваў абвінавачваны, так і без абяцанага ўзамен жылля. Толькі некаторым ён падаў малапрыдатныя для пражывання будынкі без выгод у сельскіх населеных пунктах або прытоны ў сталіцы. Зафіксавана не менш за 20 фактаў такой супрацьпраўнай дзейнасці.

У пяці выпадках фігурант па розных прычынах прасіў грошай у доўг, не маючы намеру вяртаць. Для пераканаўчасці складаў распіскі аб атрыманні сродкаў або заключаў дагаворы пазыкі.

Атрыманыя такімі спосабамі грошы грамадзянін марнаваў, у тым ліку ў ігральных установах. Цяпер ён пад вартай. Не выключаная дачыненне грамадзяніна да іншым незаконным дзеянням. Пацярпелых просяць адгукнуцца па тэлефонах: 8 (017) 389-55-55 або 102.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

Ці патрэбныя бэбі-боксы? Нованароджанае дзіця знайшлі ў выграбнай яме ў Гомелі

У дачыненні да жыхаркі узбуджана крымінальная справа.

У свеце

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Блуканне па кілаватах. Чаму Літва загнала Прыбалтыку ў энергетычную яму?

Для краін Балтыі ралі цэн на электрычнасць стала ўжо амаль звыклай справай. 

Культура

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Дзе Якуб Колас сустрэўся з ваўком і чаму дзядзька Антось быў самотны

Трэцяга лістапада — дзень нараджэння класіка. 

Грамадства

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

Амаль кожны дзень на пажарах гінуць людзі. Як не стаць ахвярай агню?

З пачаткам ацяпляльнага сезона ў камунальных службаў работы дадаецца ў разы.