Вы тут

Рэспубліканскі злёт юных выратавальнікаў-пажарных стартаваў у «Зубраняці»


Сёння на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» стартаваў XXIV Рэспубліканскі злёт юных выратавальнікаў-пажарных, паведамілі ў прэс-службе МНС.


Фота: МНС

Злёт аб’яднаў больш за 200 удзельнікаў у складзе 8 каманд, якія прадстаўляюць вобласці, сталіцу і ліцэй МНС.

«Мы даем старт нашаму злёту напярэдадні новага для краіны свята — Дня народнага адзінства. Наша зборная, якая нядаўна вярнулася з чэмпіянатаў свету па пажарна-ратавальным спорце, даўно выкарыстоўвае дэвіз „Калі мы адзіныя — мы непераможныя“. Менавіта згуртаванасць і адзінства дазволілі мужчынскай і жаночай камандам стаць абсалютнымі пераможцамі гэтых турніраў. І нам, кіраўніцтву Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, вельмі прыемна, што сучаснае пакаленне юных ратавальнікаў-пажарных аб’яднана агульнай ідэй, агульнымі справамі, імкненнямі. Вы робіце ўсё, каб свет быў крыху лепш, і закладваеце падмурак бяспечнага будучыні нашай цудоўнай краіны», - адзначыў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Злёт працягнецца да 29 верасня. За гэты час хлопцы пераадолеюць мноства этапаў: пажарная эстафета, паласа з перашкодамі, баявое разгортванне ад мотапомпы, КВЗ, аказанне першай дапамогі, брэйн-рынг, інтэрнэт-пошук, зводныя палявыя вучэнні, выратаванне на вадзе, пажарны кросфіт, конкурсы фатаграфіі і хітоў бяспекі. Дзякуючы такой разнастайнасці выпрабаванняў кожная каманда зможа не толькі паказаць уменні і навыкі па бяспецы жыццядзейнасці і прафесіяналізм, але і бліснуць творчымі здольнасцямі, кемлівасцю і непахісным камандным духам.

«Нягледзячы на тое, што праграма носіць спаборніцкі характар, усе ўдзельнікі ведаюць, што злёт — гэта не пра барацьбу за перамогу. Гэта пра ўменне сябраваць, падтрымку і ўзаемавыручку, якія так важныя кожнаму чалавеку. Тым, хто хоць аднойчы быў на злёце ў „Зубраняці “, хочацца вяртацца назад зноў і зноў, таму што пануе тут атмасфера, эмоцыі і ўражанні, якія атрымліваюць на працягу крыху больш за двух тыдняў, зараджаюць удзельнікаў на новыя здзяйсненні, якія абавязкова пакінуць след у іх жыцці. Вялізны плюс ёсць і для нас, прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Злёт закладвае трывалы падмурак усвядомленасці і адказнасці і дапамагае сфармаваць культуру бяспекі жыццядзейнасці сярод моладзі, што ў сваю чаргу дазваляе вырасціць годных грамадзян і сапраўдных патрыётаў нашай краіны», - падкрэсліла начальнік Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю НДІ ПБіЧС Алена Дзмітрук.

Традыцыйнымі арганізатарамі злёту выступаюць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства адукацыі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства, Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах, а таксама аб’яднаная рэдакцыя часопісаў «Служба выратавання» і «Юны выратавальнік»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.

Грамадства

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Наталля Івашчанка, якая служыць у Полацкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, выхоўвае траіх дзяцей.

Грамадства

Журналіст «Звязды» пракантраляваў нашэнне масак ў грамадскіх месцах

Журналіст «Звязды» пракантраляваў нашэнне масак ў грамадскіх месцах

Чаму наш карэспандэнт у Віцебску прычапіўся да пакупніцы ў краме? 

Эканоміка

Нябедна жыць не забароніш. Дадатковая пенсія з гарантыяй ад дзяржавы

Нябедна жыць не забароніш. Дадатковая пенсія з гарантыяй ад дзяржавы

Сёння з'явілася яшчэ адна магчымасць забяспечыць нябедную старасць.