Вы тут

Сіла Беларусі — у адзінстве моладзі


Рэспубліканскі форум студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства», прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў у Мінску. На працягу двух дзён яго ўдзельнікі — 700 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі — азнаёміліся са спецыфікай работы Парка высокіх тэхналогій, «Атланта», «МАЗа», «БелАЗа», Мінскага трактарнага завода, Мінскага завода колавых цягачоў, «Камунаркі», «Слодыча», «БелДжы», агракамбіната «Дзяржынскі», абмеркавалі перспектывы студатрадаў з кіраўніцтвам, сустрэліся на адкрытых дыялогах і пляцоўках.


У першы дзень форуму яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака ў гонар вызваліцеляў Беларусі, стэлы «Мінск — горад-герой», а таксама пасадзілі ў Парку Перамогі 17 маладых яблынь, якія ўвасабляюць свет, яднанне і сяброўства. Дрэвы з’явіліся на месцы закладкі яблыневага саду ў гонар 100-годдзя камсамола.

Важнай часткай форуму стаў адкрыты дыялог «Маладосць. Праца. Адзінства», які прайшоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там падвялі вынікі рэспубліканскіх і міжнародных працоўных праектаў, абмеркавалі занятасць непаўналетніх, а таксама пытанні, якія датычацца захавання пераемнасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў.

Яшчэ адной цэнтральнай падзеяй форуму «Маладосць. Праца. Адзінства» стаў аднайменны марафон, які сабраў у Палацы Рэспублікі каля трох тысяч чалавек з усіх куткоў краіны.

Удзельнікаў марафону павітаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр ЛУК’ЯНАЎ.

— Сёння вы наведалі найбуйнейшыя прадпрыемствы краіны, на якіх працавалі ў студатрадах, пазнаёміліся з дэталямі працэсу вытворчасці. У кагосьці з’явілася жаданне паспрабаваць сябе ў новых сферах і новых рабочых спецыяльнасцях. Мы з вамі ўшанавалі памяць нашых продкаў, заклалі сімвалічную алею адзінства, арганізавалі вялікую дыялогавую пляцоўку, дзе разам выпрацавалі пэўныя шляхі і рашэнні тых праблем, якія нас турбуюць. І мне вельмі прыемна, што менавіта вы, байцы студатрадаў, выйшлі з ініцыятывай і прынялі заяву аб недапушчальнасці санкцыйнага ціску на нашу краіну. Гэта вельмі важна, бо ціск накіраваны на буйныя прадпрыемствы, на якіх у тым ліку працуе і моладзь. З упэўненасцю магу сказаць, што і заканадаўчая, і выканаўчая ўлада назірае за вашай актыўнасцю. У нас верыць кіраўнік дзяржавы, і мы не падвядзём, таму што сіла Беларусі — у адзінстве моладзі.

Другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр ПРОХАРАЎ адзначыў, што маладое пакаленне зараз праяўляе вялікую цікавасць да працоўнага руху:

—Гэты год для студатрадаўскага руху склаўся ўдала. Больш за 28 тысяч юнакоў і дзяўчат сталі яго ўдзельнікамі. Асноўны акцэнт у рабоце зрабілі на рэалізацыю буйных рэспубліканскіх працоўных праектаў. Напрыклад, упершыню быў арганізаваны сельскагаспадарчы праект «Талачын», дзе на базе мясцовага кансервавага завода маладыя людзі збіралі чырвоную парэчку. Рэалізавалі традыцыйныя праекты, а таксама намецілі шмат новых праектаў на наступны год. Падчас наведвання «МАЗа» дамовіліся аб тым, што ў 2022-м там папрацуюць нашы хлопцы. Ёсць папярэдняя дамоўленасць аб рэалізацыі буйнога педагагічнага праекта на базе дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня».

Марафон працягне свой шлях па рэгіёнах Беларусі і завершыцца закрыццём трэцяга працоўнага семестра, падчас якога будуць падведзены вынікі працы маладых людзей, вызначаны найлепшыя ўдзельнікі руху.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.