Вы тут

Лукашэнка: як бы ні складвалася абстаноўка ў свеце, Іран і Беларусь заўсёды знаходзілі шляхі да поспеху


Як бы ні складвалася абстаноўка ў свеце, Іран і Беларусь заўсёды знаходзілі шляхі да поспеху. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі ў Душанбэ, перадае БелТА.


Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу павіншаваў Эбрахіма Раісі з нядаўняй перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

«Як бы ні складвалася абстаноўка ў свеце, абставіны, Іран з Беларуссю заўсёды знаходзілі тыя шляхі, якія прыводзілі нас да поспеху», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У час сустрэчы лідары дзвюх краін асаблівую ўвагу ўдзялілі санкцыйнаму процістаянню. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь заўсёды жыла пад санкцыямі, але тым, хто ўводзіў супраць краіны абмежавальныя меры, гэта не прыносіла ніякага эфекту. Як і ў сітуацыі з Іранам.

«Калі санкцыі і прыносілі нейкую шкоду Беларусі, Ірану, іншым краінам, то толькі таму, што мы самі ў гэтым вінаватыя. Мы не заўсёды былі дагавораздольнымі, не заўсёды знаходзілі той шлях, па якім павінны былі прайсці ва ўмовах санкцыйнага націску. Таму ўсё ў нашых руках», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Эбрахім Раісі адзначыў, што Беларусь дэманструе добрыя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці, а значыць, паспяхова спраўляецца са знешнім націскам і пераадольвае ўсе цяжкасці. «Самі амерыканцы заўсёды прызнаюць той факт, што палітыка максімальнага націску не спрацоўвае. Мы лічым, што санкцыі не могуць прыпыніць рух Ірана наперад», — заявіў ён.

У час сустрэчы было адзначана, што ўзровень двухбаковых адносін відавочна не адпавядае патэнцыялу. У бліжэйшы час міністры замежных спраў актуалізуюць дарожную карту супрацоўніцтва, па якой бакі затым будуць рухацца. Прычым гэта датычыцца не толькі развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння — Беларусь і Іран зацікаўлены ў стратэгічным супрацоўніцтве і маюць намер стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця адносін у комплексе.

Прэзідэнты заявілі, што будуць рады наступны раз сустрэцца і ў Тэгеране, і ў Мінску. Тым больш Эбрахім Раісі ўжо бываў у Беларусі, калі быў на пасадзе намесніка Судовай улады Ірана. Тады ён, дарэчы, таксама сустракаўся з беларускім лідарам.

У любым выпадку, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, каб да наступнай сустрэчы ўжо былі прыкметныя пазітыўныя крокі наперад, а ўсе праблемы вырашаны.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».