Вы тут

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта


Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіта на ўязной вежы Старога замка. Амаль дзвюххвілінная хроніка паказвае, як над выявай працавалі мастакі-манументалісты, а таксама тлумачыць, што ў’яўляе сабой тэхніка нанясення падобнага малюнка.


Нанясенне зграфіта (разьбы па сырой тынкоўцы) над брамай Старога замка праводзілася згодна з планам рэканструкцыі першай чаргі. Цяпер вароты ўпрыгожваюць партрэты рымскіх імператараў і Стэфана Баторыя. Вядома, што сама вежа не была дабудавана пры жыцці самога караля, але яе будаўніцтва пачалося толькі пасля яго смерці. Зграфіта, адпаведна, таксама не паспелі зрабіць. Таму было вырашана, што партрэт Стэфана Баторыя — гэта даніна памяці каралю.

Акрамя вялікакняжацкіх асоб на фасадзе вежы намаляваныя арнамент, ільвы, грыфоны, кветкавыя і фруктовыя гірлянды. Сам жа спосаб зграфіту вядомы яшчэ з часоў Сярэднявечча. Яго тэхніка заключаецца ў акуратным размяшчэнні па пластах каляровай тынкоўкі, на якой затым з ювелірнай дакладнасцю, пакуль не застыў матэрыял, выразаюцца аб'ёмныя выявы.

У цэлым на сценах Старога замка размясцілася каля 300 квадратаў зграфіту.

Дарэчы, сам гістарычны аб'ект актыўна рыхтуецца да прыёму гасцей. Як расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама, завяршаюцца работы першай чаргі рэканструкцыі. Зараз таксама амаль да канца падышла работа над музейнай экспазіцыяй, заснаванай у тым ліку на выкарыстанні сучасных мультымедыйных эфектаў.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».