Вы тут

На Марсе заўважылі сляды магутных вывяржэнняў


Даследуючы паверхню Марса, навукоўцы выявілі сляды старажытнай катастрофы, якая павінна была кардынальна змяніць клімат Чырвонай планеты, паведамляе БелТА са спасылкай на «МИР24».


Чатыры мільярды гадоў таму на ўзвышшы, якое цяпер носіць назву Arabia Terra, адбылося некалькі тысяч магутных вывяржэнняў вулканаў. Даследаванне паказала, што ранні Марс быў зусім не падобны на тое, што мы бачым сёння. Вулканы, якія вывяргаўся на працягу 500 млн гадоў, напаўнялі атмасферу вялікай колькасцю пылу і таксічных газаў.

Кожнае такое вывяржэнне павінна было змяніць клімат. Навукоўцы выказалі здагадку, што парніковыя газы зрабілі атмасферу больш шчыльнай і засланілі сонечныя прамяні, выклікаўшы рэзкае пахаладанне.

Супервывяржэнні выкідвалі больш за 1 тыс. кубічных кіламетраў матэрыялу ў атмасферу і на навакольную мясцовасць на адлегласць да тысяч кіламетраў. Супрацоўнікі Цэнтра касмічных палётаў Годдарда NASA заўважылі іх сляды з дапамогай кампактнага спектрометра, усталяванага на борце арбітальнага апарата Mars Reconnaissance.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».