Вы тут

«Мы разам». З нагоды Дня народнага адзінства навукоўцы НАН арганізавалі круглы стол


У Нацыянальнай акадэміі навук пад дэвізам «МЫ РАЗАМ» адбыўся прысвечаны Дню народнага адзінства міждысцыплінарны круглы стол, распавялі ў прэс-службе НАН.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вядучыя навукоўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, навучэнка моладзь. Падчас круглага стала былі закрануты тэмы значэння ўз’яднання беларускага народа ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці, дадзена гістарычная ацэнка ідэалагічным і светапоглядным падставах нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, асветлены вынікі апошніх сацыялагічных даследаванняў, у якіх прааналізавана стаўленне грамадзян нашай краіны да гістарычнага мінулага.

У час форуму можна было азнаёміцца з кніжнай выставай «Уз’яднанне беларускага народа Ў адзіную дзяржаву: гісторыя далучэння Заходняй Беларусі ды БССР». Перад удзельнікамі круглага стала выступілі супрацоўнікі навуковых арганізацый НАН з творамі, прысвечанымі Радзіме і беларускаму народу, у тым ліку музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, а таксама дзіцячыя творчыя калектывы.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».