Вы тут

Песню да Дня народнага адзінства выканалі ў Мінюсце


«Наш доўг святы цяпер — быць разам назаўжды. Сумневы прэч — і ворагі бяссільны, бо беларусы мы, і мы сям’я. У нас заўжды адчыненыя дзверы — іх не трымаем пад замком. І хто нам сябар і ў нашу будучыню верыць — той беларус і нам з ім па шляху». Так на сучасны лад прагучала легендарная песня «Нам патрэбна адна перамога» на музыку Булата Акуджавы, якой Мінюст вырашыў павіншаваць землякоў са святам.


Словы напісала намеснік начальніка аддзела выканання міжнародных дагавораў Таццяна КАЦЯНЁВА. Разам з ёй песню выканалі намеснік міністра юстыцыі Наталля ФІЛІПАВА і прэс-сакратар Вольга ШЫБКО.

— Гэтае свята дае нам магчымасць усвядоміць сябе адзіным народам з агульным гістарычным лёсам і агульнай будучыняй. У нас з вамі адна Радзіма — Беларусь. Мы адказныя за яе сучаснасць і будучыню, — выказаўся міністр юстыцыі Алег СЛІЖЭЎСКІ. — Наша агульная задача сёння — зберагчы і прымножыць бясцэнную спадчыну.

Ён выказаў упэўненасць, што ў міністэрстве працуюць не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і сапраўдныя патрыёты, што пацвярджае творчае музычнае віншаванне ў выкананні трыа супрацоўнікаў. Міністр пажадаў усім беларусам чыстага неба, надзейнага ачагу і асабістага шчасця.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.